viasna on patreon

Палітвязень Арцём Сакаў ужо тры тыдні не выходзіць на сувязь Аўдыё

2020 2020-07-22T15:21:15+0300 2020-07-22T15:21:16+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/artem_sakov_strana_dlya_zhizni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ад палітвязня Арцёма Сакава ужо тры тыдні няма ніякіх вестак. Пра гэта "Вясне" паведамілі ягоныя бацькі.

Арцём Сакаў, фота TUT.BY
Арцём Сакаў, фота TUT.BY

Ларыса Сакава мяркуе, што Арцём піша лісты, аднак яны не даходзяць:

"Хутчэй за ўсё нам іх не адпраўляюць, але перадачы і пасылкі яму перадаюць".

Раней лісты ад Арцёма прыходзілі рэгулярна — не толькі бацькам, але і іншым ягоным сваякам.

"Зараз — нічога. Мы зразумець не можам. Рэгулярна адпраўляем яму канверты, ручкі, сшыткі", — адзначыла Ларыса Сакава

Адзіны раз, калі бацькам ўдалося ўбачыць Арцёма пасля яго затрымання — другога ліпеня на адміністрацыйным судовым пасяджэнні ў Гродзенскім абласным судзе, якое праходзіла праз відэа-сувязь.

"Каб неяк зірнуць на Арцёма, мы ездзілі ў Гродна. Бачылі яго, ён вельмі схуднеў. Пагутарыць [нам не ўдалося], толькі пераглянуліся [праз відэасувязь — заўв.] — і ўсё...", — падзяліўся ўспамінамі бацька Арцёма Мікалай.

У той дзень суд вырашыў пакараць Арцёма Сакава арыштам у пяць сутак – за той жа інцыдэнт, за які ён затрыманы ў рамках крымінальнай справы па частцы 1 артыкула 342 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

"Падвойнае пакаранне за адно дзеянне". Фігуранты "справы Ціханоўскага" атрымалі суткі, але што тут не так?

Дзевяць фігурантаў "справы Ціханоўскага", уключаючы самога Сяргея Ціханоўскага, якія зараз абвінавачваюцца па крымінальным артыкуле, атрымалі дадатковыя адміністрацыйныя суткі за адзін і той жа інцыдэнт.

 Мікалай Сакаў распавёў таксама "Вясне", што пра гісторыю з Арцёмам ведае практычна ўвесь гарадскі пасёлак Карма (Гомельская вобласць), у якім яны жывуць:

Арцём Сакаў быў затрыманы 31 траўня ў сваёй уласнай кватэры — за інцыдэнт з Сяргеем Ціханоўскім, які адбыўся 29 мая ў Гродне на адным з пікетаў па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Ён быў адным з аператараў youtube-канала "Страна для жизни. На дадзены момант Арцём Сакаў знаходзіцца ў СІЗА-1 (вул. Валадарскага, Мінск). Праваабарончай супольнасцю ён прызнаны палітычным зняволеным. Таксама вядома, што Арцёма змяшчалі ў карцэр з 1 да 6 ліпеня за павуцінне ў ягонай камеры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства