Стала вядома імя яшчэ аднаго затрыманага за "гвалт у дачыненні да супрацоўніка ОУС" Аўдыё
Мінчук Уладзіслаў Усцін у свой 21-ы дзень народзінаў быў затрыманы ў сувязі з крымінальнай справай, распачатай паводле артыкула 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў) паводле падзей 14 ліпеня.
Як распавяла «Вясне» маці Уладзіслава Наталля, першы раз яе сына затрымалі 14 ліпеня каля плошчы Перамогі з боку музея "Дом РСДРП". У той вечар малады чалавек вяртаўся дадому пасля сумоўя па працаўладкаванні. Яму давялося ісці пешшу, бо станцыю метро Кастрычніцкую нечакана закрылі.
«Яго скруцілі, кінулі ў аўтазак, дзе яго збівалі», – паведаміла Наталля.
Раніцай 15 ліпеня, у 5.15, яго вызвалілі з аднаго з мінскіх РУУС без складання пратаколу.
Аднак на наступны дзень, 16 ліпеня, Уладзіслаў быў затрыманы на сваёй працы. Прыйшлі людзі былі ў цывільным і прадставіліся яго сябрамі. Пра затрыманне Уладзіслава больш падрабязна – у аўдыё:
«Калі б калегі сына не патэлефанавалі мне, я б не ведала [пра яго затрыманне – Заўв.] – я так і чакала б яго дома з працы, таму што ў яго быў Дзень народзінаў. Я збіралася гатаваць торт", – распавяла Наталля.
Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку ў Мінску
Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых