Хроніка пераследу актывістаў 10 ліпеня Дапоўнена

2020 2020-07-10T17:55:00+0300 2020-07-10T19:51:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihasuk_yuahen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцам "Вясны" 10 ліпеня паведамляюць пра затрыманні, суды, пераследы актывістаў ва ўсёй Беларусі і простых людзей на розных падставах: удзел у велапрабегах салідарнасці і акцыях, за крытычныя каментары ў сацсетках і інш.

У Мінску затрыманы актывіст Яўген Міхасюк. Ён прымаў удзел у мінскіх велапрабегах салідарнасці. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУСе.

Яўген Міхасюк. Фота: 34mag.net
Яўген Міхасюк. Фота: 34mag.net

Сёння раніцай таксама быў затрыманы Шота Лабжанідзэ. Дома супрацоўнікі міліцыя правялі ў яго вобшук альбо агляд і канфіскавалі мабільны тэлефон. Прычынай затрымання стала тое, што Шота нібыта напісаў у сацсетках нейкае паведамленне — і з гэтай нагоды на яго паступіла заява ў міліцыю ад двух грамадзян. Міліцыя праводзіць свае дзеянні ў рамках праверкі па гэтай справе. Мінчука адвезлі ў Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК).

Мінчук Шота Лабжанідзэ затрыманы і дастаўлены ў ГУБАЗіК

Як стала вядома "Вясне", 10 ліпеня ў першай палове дня на працу да мінчука Шоты Лобжанідзэ прыехалі супрацоўнікі міліцыі і без тлумачэння прычынаў затрымалі яго. Пасля гэтага Шоту павезлі да яго дадому і правялі ператрус альбо агляд, у выніку чаго канфіскавалі яго мабільны тэлефон.

Раніцай, прыкладна ў 7 гадзін, 10 ліпеня супрацоўнікі міліцыі правялі вобшук ў мінчука Артура Цыбульскага, у выніку якога канфіскавалі тэхніку. Падстава — нібы той пакінуў каментар у сацсетках 23 чэрвеня. Дзеянні праводзіліся ў парадку крымінальнага працэсу.

У Брэсце участковы Дубольскі выклікае ў міліцыю Марыну Круглову. Яна ўдзельнічала ў мірных акцыях пратэсту. Таксама ў Ленінскае РАУС Брэста выкліканы Кірыл Голух. Яго затрымлівалі 3 ліпеня. Міліцыя пасля затрымання ўзяла ў яго тлумачэнні і перадалі інфармацыю па факту ягонага затрымання ва ўніверсітэт.

Паведамляецца, што ў Салігорску доўгі час не выходзіць на сувязь Алена Колікова.

Удзельнікаў велапрабегаў асудзілі да 7 сутак арышту

Таксама 10 ліпеня адбываюцца суды над затрыманымі 9 ліпеня удзельнікамі велапрабегаў салідарнасці Андрэем Бароўскім і Аляксандрам Масяйчуком. Вядома, што іх судзяць у судзе Цэнтральнага раёна Мінска па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ноч яны правялі ў ізалятары. Суд Цэнтральнага раёна асудзіў удзельнікаў велапрабегаў Бароўскага і Масяйчука да 7 сутак арышту. Такія пастановы прынялі суддзі Цэнтральнага раёна Мінска Юлія Густыр і Іван Касцян адпаведна.


Яшчэ да аднаго мінчука — Сяргея Лук'янава — 29 чэрвеня прыходзіла міліцыя з нагоды таго, што ён падпісаны на суполку ў телеграм-канале "Армия с народам", піша TUT.BY. Пры гэтым мужчыну забралі ў ізалятар, а на наступны дзень ён быў прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.4 і 23.5 КаАП. 

Калі міліцыянты апынуліся ў кватэры, то, як паведамляе Лук'янаў, да яго ўжылі сілу, у тым ліку задушлівы прыём, павалілі на падлогу, а затым надзелі на яго кайданкі. Якія бачылі ўсе дзеці ад спалоху расплакаліся, а жонцы стала дрэнна. Супрацоўнікі забралі ў сям'і тэлефоны, а затым самі выклікалі хуткую жанчыне. Як аказалася, прычынай іх візіту стаў ператрус, звязаны з «праверкай па фактах заклікаў да гвалтоўнай змены ўлады» ў телеграм-канале «Армия с народом».

Мужчына піша, што суткі правёў у ІЧУ, а на наступны дзень суд прызнаў яго вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням прадстаўнікоў органаў правапарадку, а таксама абразе службовай асобы пры выкананні службовых паўнамоцтваў — у пастанове гаворыцца пра тое, што ён падаў на падлогу, выштурхоўваў з кватэры і хапаўся за вопратку супрацоўніка, а таксама славесна яго абразіў. У выніку ён быў прысуджаны да штрафу ў памеры 50 базавых велічынь (1350 беларускіх рублёў).


У Рэчыцы міліцыя збіраецца праводзіць вобшук у валанцёркі ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Бажэны Жолудзь. Яе забралі з працы і павезлі ў дом. 


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, просім паведаміць праваабаронцам: +37529-841-39-81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства