Праваабаронцы: Сяргей Спарыш – палітычны зняволены
Актывіста партыі “Народная грамада” Сяргея Спарыша, у адносінах да якога ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.
Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.
На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Сяргея Спарыша і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.
Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізычнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня гэтага году. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 траўня ў г. Гродна.
На дадзены момант Сяргей Спарыш з’яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца ў ІЧУ г. Мінска.
Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы
Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь