viasna on patreon

Затрымліваюць удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці Дапоўнена

2020 2020-07-09T21:12:54+0300 2020-07-09T23:04:46+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/velaprabeg-0.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома, увечары 9 ліпеня ў Мінску затрыманы ўдзельнік велапрабега салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад'езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС. Пра гэта паведамляе яго сястра Марына. Андрэя Бароўскага змясцілі ў ЦІП на вуліцы Акрэсціна.

Як паведамляе тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь", што ў Бабруйску таксама затрымалі ўдзельніка велапрабега салідарнасці. Затрымалі на падставе таго, што супрацоўнікі міліцыі нібы шукаюць скрадзены ровар. 

Затрыманне ў Бабруйску. Фота: тг-канал МКБ
Затрыманне ў Бабруйску. Фота: тг-канал МКБ

Таксама ўвечары 9 ліпеня на аўтавакзале ў Мінску быў затрыманы Аляксандр Масяйчук.

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, просім паведаміць праваабаронцам: +37529-841-39-81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства