viasna on patreon

Супраць актывіста "Народнай грамады" Сяргея Спарыша ўзбуджана крымінальная справа

2020 2020-07-09T13:35:29+0300 2020-07-09T14:12:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sparysh_hrydzin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", на актывіста і прэс-сакратара "Народнай грамады" Сяргея Спарыша ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя ці актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна. Яго справа таксама звязаная з інцыдэнтам на выбарчым пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую ў Горадні 29 траўня, па якой праходзіць шэраг іншых людзей. 

Сяргей Спарыш быў гвалтоўна затрыманы 25 чэрвеня. Супрацоўнікі ў цывільным фактычна выцягнулі яго з уласнай кватэры. Актывіста амаль без адзення цягнулі з кватэры па прыступках. Тады яго забралі адбываць 15 сутак, якія ён раней атрымаў за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках 8 траўня. 

На дадзены момант ужо 18 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір НяронскіСяргей ПятрухінАляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаўпалітык Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш. 

Мікалаю Статкевічу і блогеру Дзмітрыю Казлову прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 КК РБ

Палітыку Мікалаю Статкевічу і відэаблогеру Дзмітрыю Казлову, вядомаму як «Шэры кот», 8 ліпеня прадʼявілі афіцыйнае абвінавачанне, паведаміў "Радыё Свабода" адвакат Уладзімір Сазанчук.

Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

"Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ”.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства