viasna on patreon

“Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” Аўдыё

2020 2020-07-05T00:38:51+0300 2020-07-05T20:57:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka_8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках праваабарончага цэнтра “Вясна”, падчас Ланцугоў салідарнасці толькі ў Мінску 19 і 20 чэрвеня было затрымана  больш за 260 чалавек.

Як заявіў міністр МУС Юрый Караеў, пры затрыманнях супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку:

“Затрымлівалі толькі тых, хто спецыяльна і наўмысна, ігнаруя шматлікія патрабаванні і нават намёк з фізічным выштурхоўваннем — ну ласкавым такім, несілавым — усё роўна стараліся працягнуць гэтыя мерапрыемствы, дэстабілізаваць абстаноўку…”

Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні затрымалі. І [чамусьці] іх досвед сведчыць аб адваротным:

  • заштурхнулі ў аўтазак, калі стаяў на аўтобусным прыпынку,
  • наляцелі ззаду, заламалі рукі,
  • “ціхары” (супрацоўнікі ў штатскім) не прадставіліся, адвялі ў звычаны мікрааўтобус без апазнавальных знакаў, ад’ехалі і потым перасадзілі ў аўтазак,
  • у аўтазаку білі нагой па галаве, пасадзілі на падлогу і прыдушылі.

Падрабязней пра свой досвед і распавядуць самі мінчукі, якія апынуліся ў тым віры “ласкавых” затрыманняў.

Слухайце на Soundcloud: 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз тэлефон.

Будзем удзячныя за рэпосты і расшары!)

Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

“Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цывільным адзенні.“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах. Яны могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі. Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства