viasna on patreon

5 відэакамер, 10 дубінак, 12 кайданкоў і 35 рацый. Як міліцыя рыхтуецца да акцый? Дакумент

2020 2020-07-03T16:32:35+0300 2020-07-03T17:28:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjant_dubinka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота ru.sputnik.kg

Ілюстрацыйнае фота ru.sputnik.kg

Напярэдадні святкавання Дня незалежнасці МУС звярнулася з папярэджаннем да грамадзянаў у сувязі з магчымымі несанкцыянаванымі мерапрыемствамі 3 ліпеня, паведамляюць naviny.by.

“Супрацоўнікі міліцыі не дазволяць азмрочыць памяць тых, хто аддаў свае здароўе і жыццё за мір і спакой на беларускай зямлі! Любыя правакацыі, у тым ліку палітычнага кшталту, будуць спыняцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам”, - гаворыцца ў паведамленні МУС.

Падчас святкавання афіцыйнага Дня Незалежнасці органы ўнутраных спраў пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы. У МУС і тэрытарыяльных падраздзяленнях створаны аператыўна-сітуацыйныя штабы. 

Як міліцыя рыхтуецца да несанкцыянаваных акцый? 

Не так даўно ў Праваабончы цэнтр “Вясна” патрапілі дакументы, у якіх апісваецца размеркаванне і задачы для супрацоўнікаў міліцыі падчас масавых мерапрыемстваў у перадвыбарчы перыяд.

Напрыклад, у Навагрудку 21 чэрвеня з 17 да 22 гадзін было задзейнічана 35 супрацоўнікаў мясцовага РАУС. З іх двое ўваходзілі ў групу інфармавання і былі апранутыя ў форменнае абмундзіраванне, адказвалі за папярэджанне грамадзянаў пра неабходнасць прытрымлівацца дзеючага заканадаўства. Пры іх быў электрамегафон і відэарэгістратар.

Шэсць чалавек складалі групу разбіральніцтва, але толькі двое з іх былі "па форме". Задача, якая стаяла перад групай – правядзенне першапачатковага разбіральніцтва з асобамі, якія здзейснілі правапарушэнне, збор матэрыялаў па фактах парушэнняў грамадскага парадку.

Группа з 24 чалавек адказвала за спыненне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, ахову грамадскага парадку, спыненне правапарушэнняў і злачынстваў. Усе супрацоўнікі гэтай групы былі апранутыя ў цывільную вопратку.

Яшчэ два супрацоўніка ДАІ павінны былі выязджаць пры неабходнасці на ўказанае месца для выканання задачаў па забеспячэнню бяспекі дарожнага руху.

За кожным супрацоўнікам быў замацаваны пазыўны і кожнаму выдадзеная рацыя. Усе, што адбывалася ў Навагрудку 21 чэрвеня падчас мірнай акцыі салідарнасці фіксавалася на пяць відэакамер. Палкі гумавыя былі выдадзеныя 10 супрацоўнікам, 12 міліцыянераў мелі кайданкі і газавыя балончыкі.

Тым разам у Навагрудку абыйшлося без службовых сабакаў, спецсродка “Дзіяна”, шлемаў, шчытоў і бронекамізэляк.

 

А вось у Кастрычніцкім раёне Магілёва 5 траўня для забеспячэння правапарадку было задзейнічана толькі шэсць супрацоўнікаў з РАУС. Іх падзялілі па наступных ролях:

  • адказны за ахову грамадскага парадку і яго намеснік;
  • група адсочвання аператыўнай абстаноўкі з двух чалавек;
  • група разбіральніцтва таксама з двух чалавек, якая размяшчалася ў будынку РАУС.

Час выканання службы – з 17 гадзінаў да асобага распараджэння.

“Форма адзення форменая па сезону, для супрацоўнікаў групы адсочвання абстаноўкі – грамадзянская. Экіпіроўка: спецыяльныя сродкі, радыёстанцыі, відэакамера, без зброі”, - пазначана ў дакуменце.

raznariad_menty_mogilev1.jpg

raznariad_menty_mogilev-2.jpg

Гэта не ўсе супрацоўнікі, якія неслі службу 5 траўня ў Магілёве. Верагодна, былі выдадзеныя і іншыя рашэнні органамі МУС.

Нагадаем, 21 чэрвеня ў Навагрудке прайшла акцыя "ланцуг салідарнасці", пасля чаго супрацоўнікамі міліцыі было затрымана не менш за сем чалавек. Да панядзелка затрыманыя былі змешчаныя ў ІЧУ, паздней аштрафаваныя судом за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. 

Навагрудак: Аляксандра Камісарава і іншых – аштрафавалі, Рамана Сазановіча і Вікторыю Жук – затрымалі

Як стала вядома праваабаронцам “Вясны”, позна ўвечары 24 чэрвеня пасля судоў з-пад варты быў адпушчаныя затрыманыя ўдзельнікі акцыі салідарнасці ў Навагрудку.

А 5 траўня ў Магілёў павінен быў завітаць блогер Сяргей Ціханоўскі і сустрэцца з жыхарамі горада каля мясцовага "Гіпа". 

«Стоп прусак!». Магілёўцы адбілі чалавека ад затрымання і правялі дзве акцыі пратэсту ў адзін дзень

У абед 5 траўня з’явілася інфармацыя, што ў Магілёў на сустрэчу з гараджанамі прыедзе вядомы апазіцыйны блогер Сяргей Ціханоўскі са сваёй камандай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства