viasna on patreon

За інцыдэнт з Ціханоўскім у Гродне асудзілі трох чалавек

2020 2020-06-25T12:35:50+0300 2020-06-25T13:15:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/2020-06-25_grodna_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёну горада Гродна 25 чэрвеня прайшлі суды над трыма чалавекамі. Усіх судзілі па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) за інцыдзент, які здарыўся 29 траўня, калі прыязджаў Сяргей Ціханоўскі.

2020-06-25_grodna_sud.jpg
Фота: "Гарадзенская Вясна"

Як сказана пратаколе, складзеным на Яўгена Клімука, той  “з хуліганскіх памкненняў перашкаджаў праезду службовага транспарту, атаксама намагаўся справакаваць штурханіну”. Сведкамі па яго справе выступілі міліцыянт Арцём Пішчык і амапавец  Аляксандр Палуэктаў. Арцём Пішчык не змог пацвердзіць, што Клімук нешта крычаў ці ўдзельнічаў у штурханіне.

У выніку суддзя  Руслан Гурын вырашыў пакараць Клімука штрафам у 15 базавых велічын (405 рублёў).

Яўген Клімук у дзень свайго судовага пасяджэння. Фота:
Яўген Клімук у дзень свайго судовага пасяджэння. Фота: "Гарадзенская Вясна"

Яўген Клімук — жыхар гораду Скідзель, мае трэцюю групу інваліднасці.

Справу Юліі Карначавай, маці двух малых дзяцей, разглядзела суддзя Алена Пятрова і ў выніку прысудзіла ёй штраф у 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Юлія Карначава перад будынкам суда Ленінскага раёну Гродна. Фота:
Юлія Карначава перад будынкам суда Ленінскага раёну Гродна. Фота: "Гарадзенская Вясна".

А справу пенсіянеркі Станіславы Дамшэль суддзя Ларыса Барэль разгледзела праз Skype-канферэнцыю. Як кажа праваабаронца Уладзімір Хільмановіч, які маніторыў судовае пасяджэнне,  назіралася вельмі кепская сувязь.

У выніку пенсіянерку аштрафавалі на 20 базавых велічынь (540 рублёў).

Як паведаміў Уладзімір Хільмановіч, у раёне вуліцы Горкага затрымалі і завезлі ў РАУС Паўла (прозвішча пакуль невядомае), які ехаў на сённяшнія суды са сцягам на сваёй машыне "Страна для жизни". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства