viasna on patreon

Арыштаваным актывістам працягваюць дадаваць новыя "суткі"

2020 2020-06-18T16:56:43+0300 2020-06-18T18:01:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolack-manohin-statkevich-sbor-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

У Мінску арыштаваныя на "суткі" актывісты працягваюць атрымліваць дадатковыя арышты на судах, якія праводзяцца праз Skype-канферэнцыі.

17 траўня ў судзе Савецкага раёна актывіст і сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Валянцін Фралоў, які 8 чэрвеня быў асуджаны на 15 сутак, атрымаў яшчэ 15 сутак арышту. 

Таксама яшчэ 15 сутак  учора атрымала актывістка Вольга Нікалайчык ад суда Першамайскага раёна. Яе судзілі за ўдзел у акцыі каля Камароўскага рынку, якая праходзіла падчас збору подпісей за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў. Яе вінавацілі ў тым, што падчас акцыя яна выкрыквала лозунгі: "Стоп таракан!", "Ганьба!", "Жыве Беларусь!", "Сыходзь", "Свабоду Цііханоўскаму!". Жанчына паспела паведаміць, што зараз знаходзіцца ў карцары. За апошні месяц Вольга агулам атрымала ўжо 43 сутак арышту.

Акрамя таго, праваабаронцам стала вядома, што палітык Мікалай Статкевіч яшчэ 27 траўня атрымаў завочна 15 сутак за тое, што 8 траўня ўскладаў кветкі на Вайсковых могілках. За гэта ж мерапрыемства актывіст "Народнай грамады" Сяргей Спарыш таксама атрымаў 15 сутак.

Па звестках праваабаронцаў, новыя суткі арышту падчас адбыцця пакарання таксама атрымалі палітык Павел Севярынец, актывісты "Народнай грамады" Вераніка Мішчанка, Аляксандр Грэчышнікаў, Валянцін Троцкі, актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Максім Вінярскі.

Тром актывістам "Народнай Грамады" прысудзілі праз Skype яшчэ па 15 сутак арышту

Актывістам "Народнай Грамады" Валянціну Троцкаму, Аляксандру Грэчышнікаву і Вераніке Мішчанка прысудзілі новыя 15 сутак арышту. Суды над імі прайшлі 16 чэрвеня праз Skype-канферэнцыю, бо кожны з актывістаў адбывае ранейшыя 15-суткавыя арышты — за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23.34 КаАП). Падстава гэтых арыштаў — знаходжанне актывістаў на пікетах па збору подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных кандыдатаў.

За паўтара месяца – больш за 1300 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 17 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 98 чалавек атрымалі агулам 1316 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 107 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 90000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства