viasna on patreon

Яшчэ адзін фігурант «справы Ціханоўскага»? Слуцкага блогера Няронскага перавялі ў СІЗА-1

2020 2020-06-17T10:42:08+0300 2020-06-17T10:42:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niaronski_bloger_sluck.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу "Страна для жизни"

Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу "Страна для жизни"

Блогера Уладзіміра Няронскага, які вёў YouTube-канал «Слуцк для жизни», трымалі пад адміністрацыйным арыштам 40 дзён, а пасля змясцілі ў мінскі следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага. Як стала вядома "Радыё Свабоды", яго вінавацяць у парушэньні трох артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Пра гэта са спасылкай на адваката паведамілі Свабодзе сваякі Няронскага. Якое канкрэтна збіраюцца выставіць яму абвінавачванне, яны пакуль не ведаюць. Адзначаюць, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні. Родзічы блогера дапускаюць, што ён стане чарговым фігурантам справы Сяргей Ціханоўскага.

15 чэрвеня жонка Няронскага Марына спадзявалася, што мужа выпусцяць з ізалятара часовага ўтрымання, што на завулку Акрэсціна ў Мінску. Туды яго перавялі 12 чэрвеня са Слуцку, дзе ён адбываў чарговае адміністрацыйнае пакаранне. Перадачу ў Марыны не прынялі, а 16 чэрвеня адвакат паведаміў, што муж у ізалятары.​

Вядома, што за гэты час ён пабываў у ізалятарах Магілёва, Мар’інай Горкі і Слуцку. Па адбыцці чарговага пакарання яму дадавалі новае. Пра суды над ім сваякам не паведамлялі.

Начальнік аддзелу інфармацыі цэнтральнага апарату Следчага камітэту Сяргей Кабановіч у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН не стаў гаварыць пра затрыманне Ўладзіміра Няронскага. Ён адзначыў: калі пра ягоны лёс турбуюцца родзічы, то для высвятлення абставінаў яго затрымання і расследавання справы ёсьць неабходныя каналы сувязі. Што да справы Ціханоўскага, то болей за тое, што на мінулым тыдні сказаў старшыня СК, яму дадаць няма чаго.

Уладзіміра Няронскага затрымалі 6 траўня пад Мінскам, калі ён з паплечнікамі вяртаўся з Магілёва, дзе напярэдадні яны ладзілі сустрэчу з чытачамі YouTube-каналу «Страна для жизни». Яе магілёўская міліцыя кваліфікавала як «масавае несанкцыянаванае мерапрыемства», і 8 траўня Кастрычніцкі раённы суд Магілёва пакараў Няронскага 10 суткамі адміністрацыйнага арышту нібыта за яго арганізацыю. Разам з ім асудзілі і ягоных паплечнікаў Аляксандра Арановіча і Арцёма Сакава.

16 траўня стала вядома, што Няронскі ўжо адбывае пакаранне ў Мар’інай Горцы, дзе яму дадалі яшчэ 5 дзён арышту за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

Як высветліла Свабода ад родных Няронскага, 12 чэрвеня яго з Слуцку, дзе ён адбываў чарговы адміністрацыйны арышт, перавезлі ў Мінск. Ім пра гэта стала вядома ад Следчага камітэту. У сталіцу яго павезлі нібыта для «нейкіх следчых дзеянняў». У матчынай кватэры, дзе прапісаны Уладзімір, адбыўся ператрус.

Напярэдадні Няронскаму дазволілі сустрэцца з жонкай і дзіцём. З жончыных словаў, у мужа пагоршылася здароўе: стала кепска з сэрцам і лёгкімі, акрамя таго, у яго быў нэрвовы зрыў. Яна кажа, што апошні адміністрацыйны арышт мусіў скончыцца 15 чэрвеня ў 14.30.

У няволі Уладзімір Няроўскі адзначыў 40-годдзе (24 траўня). У яго трое непаўналетніх дзяцей.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства