viasna on patreon

Затрыманым па справе Ціханоўскага прад'яўлена абвінавачванне. Каментар СК Дапоўнена

2020 2020-06-09T10:21:00+0300 2020-06-09T11:02:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cichanouski-2905-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам былі прад'яўлены абвінавачванні. Затрыманых пакідаюць за кратамі, а абвінавачванні былі афіцыйна агучаныя на наступны дзень.

Сяргей Ціханоўскі ў Гродне / svaboda.org
Сяргей Ціханоўскі ў Гродне / svaboda.org

Святлана Ціханоўская паведаміла праваабаронцам "Вясны", што Сяргею Ціханоўскаму прад'явілі абвінавачванне, але менавіта па якім артыкулу — жонцы затрыманага не сказалі. Яго пакінулі пад вартай. 

Такая інфармацыя паступае і ад іншых сваякоў затрыманых па крымінальнай справе Сяргея Ціханоўскага. Сваякі Васіля Баброўскага таксама распавялі пра такую ж сітуацыю ў дачыненні да Васіля. 

Дапоўнена: Нявеста затрыманага Вяргілія Ушака паведаміла "Вясне", што яму прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу

Ч. 1 арт. 342 КК РБ: Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства – караюцца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Маці Арцёма Сакава таксама паведаміла, што яе сыну прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 342 КК РБ. Ён застаецца пад вартай.

На наступны дзень, 9 чэрвеня, Следчы камітэт у сваім телеграм-канале пракаментаваў справу Сяргея Ціханоўскага. З каментара вынікае, што самому блогеру, як і яшчэ 6 затрыманым, выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ. Яшчэ аднаму чалавеку прад'яўленае абвінавачванне па двух артыкулах  - ч. 1 арт. 342 КК РБ і арт. 364 КК РБ. Таксама ў дачыненні да дзявятага затрыманага распачатая крымінальная справа за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (абвінавачванні яму пакуль не выстаўленыя).

"Следчым камітэтам расследуецца крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Па дадзеных следства, 29 траўня падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне было арганізавана правядзенне незаконнага грамадскага мерапрыемства, мітынгу, падчас якога здзейсненыя групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням міліцыі. У выніку гэтых дзеянняў пацярпелі два супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Сяргею Ціханоўскаму і яшчэ сямі асобам прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі, дзеянні аднаго з іх дадаткова кваліфікаваныя следствам па арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Падчас следчых дзеянняў, вывучэння відэазапісаў з месца пікетавання, устаноўлена яшчэ адна асоба, якая ўжыла гвалт да супрацоўнікаў міліцыі, якія дастаўлялі затрыманых у службовы транспарт. У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа.

З санкцыі пракуратуры да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У цяперашні час праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні. Прызначана правядзенне судова-медыцынскіх і іншых экспертыз. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца".

Уся інфармацыя па справе Ціханоўскага тут:

Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы

"Вясна" публікуе звесткі, якія на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства