viasna on patreon

Нядзельныя пікеты і затрыманні Фота Дапоўнена

2020 2020-06-07T13:02:00+0300 2020-06-08T16:26:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/piket_kamarouka_7.06.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спіс затрыманых 7 чэрвеня

Мінск

1. Алег Баброўскі                                                          

2. Валянцін Фралоў

3. Вераніка Мішчанка

4. Павел Севярынец

5. Вольга Нікалайчык

6. Усяслаў Пашкевіч

7. Аляксандр Грачышнікаў

8. Аляксей Ананіч

9. Антон Анціпаў (вызвалены)

10. Дзмітрый Ражкоў

11. Аляксей Вісцяж

12. Ілля Латужка

13. Віталь Карніенка

+ яшчэ як мінімум 2 чалавекі

Гомель 

1. Аляксандр Шабалін (вызвалены)

2. Аляксей Думянкоў

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", каля 10.30 гадзін раніцы ў Мінску затрыманы Алег Баброўскі - сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Мужчыну спынілі супрацоўнікі ДПС, побач з якімі быў мікрааўтобус цёмнага колеру. У яго забралі ўсе падпісныя лісты, сталы і нават палатку. Акрамя таго, у Алега Баброўскага было каля 1500 сабраных подпісаў выбаршчыкаў. Яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна Мінска, а асабісты аўтамабіль ужо адбуксавалі на штрафстаянку.

zatrymanni_7.06.png
Затрыманне Алега Баброўскага. Скрыншот з анлайн-трансляцыі Радыё Свабоды

Тым часам да цэнтра сталіцы накіроўваюцца аўтазакі, паведамляецца ў тэлеграм-канале "Мая краіна Беларусь". 

Назіральнікі за мірнымі сходамі #ControlBY паведамляюць, што да Камароўскага рынку сцягнутыя міліцэйскія сілы: недалёка ад бібліятэкі Янкі Купалы па вуліцы Харужай стаяць шэсць аўтазакаў і тры машыны ГАІ, а яшчэ тры аўтазакі - недалёка ад KFC. Таксама калона аўтазакаў заўважаная з боку вуліцы Якуба Коласа. 

Каля Камароўскага рынку акрамя пікета Святланы Ціханоўскай размясціліся пікеты Сяргея Чэрачня, Андрэя Дзмітрыева, Валерыя Цапкалы, Віктара Бабарыкі.

piket_kamarouka1_7.06.jpg
Супрацоўнік міліцыі вядзе аператыўную здымку на пікеце

Як паведамляе TUT.BY, у 11.25 да аднаго зборшчыка подпісаў за Ціханаўскую падышлі людзі ў цывільным і зацягнулі ў бус. Да гэтага супрацоўнікам АМАПу, якія шпацыруюць паміж пікетаў, па рацыі перадалі яго апісанне: «У аранжавай куртцы, з тэчкай». Затрымалі мужчыну супрацоўнікі ў цывільным.

Дзяўчыны з кветкамі падыйшлі да супрацоўнікаў АМАПу і прапанавалі ўзяць кветкі і раздаваць іх мінакам. 

Па падліках назіральнікаў на 12.30 гадзін дня на плошчы ля Камароўкі прысутнічае каля 730 чалавек

piket_naziralniki_7.06.jpg
Назіральнікі #ControlBY

Прэтэндэнтка ў кандыдаты Вольга Кавалькова паведаміла праваабаронцам, што сябра яе ініцыятыўнай групы Валянціна Фралова затрымала міліцыя. 

На пікетах прысутнічаюць Павел Севярынец, Мікалай Казлоў, жонка Мікалая Статкевіча - Марына Адамовіч

piket_kamarouka5_7.06.jpg
Чарга выбаршчыкаў да падпіснога стала Мікалая Казлова

Каля 13 гадзін у натоўп людзей, што скандуюць лозунгі "Жыве, Беларусь" пачалі падыходзіць людзі ў цывільным. Былі спробы затрыманняў удзельнікаў пікетаў. 

Акрамя таго, да незалежных назіральнікаў #ControlBY падыйшло некалькі супрацоўнікаў у цывільным, якія паводзілі сябе вельмі агрэсіўна, і пагражалі назіральнікам - казалі, каб яны праводзілі свой маніторынг у іншым месцы і "шлі вон адсюль". 

"Вы нешта папуталі? Не разумееце з кім цягаецеся? Хто - мы, а хто - вы?" - сказалі супрацоўнікі міліцыі назіральнікам. 

Двое супрацоўнікаў у цывільным пайшлі ў памяшканне крытага рынку. Яшчэ двое засталіся на ўваходзе. 

Па падліках назіральнікаў на 13.15 гадзін дня сабралося больш за 1300 чалавек

piket_kamarouka8_7.06.jpg
Чарга жадаючых падпісацца за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай

Пад'ехала машына з гукаўзмацняльнікамі: 

"Паважаныя грамадзяне! У месцы вашай прысутнасці ажыцяўляецца збор подпісаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Правядзенне іншых масавых мерапрыемстваў Мінскім гарадскім выканкамам не дазволена. Не парушайце заканадаўства Рэспублікі Беларусь!"

Людзі суправаджаюць прамову свістам.

piket_kamarouka12_7.06.jpg
Налічаная колькасць прысутных каля Камароўскага рынка 7 чэрвеня ў 13.40

На 14.30 гадзін дня назіральнікі налічылі 950 чалавек.

Некалькі чалавек было затрымана на прыпынку "Дом мэблі" у 16 гадзін дня. Затрыманых закінулі ў мікрааўтобусы серабрыстага колеру. Сярод затрыманых - актывістка "Народнай грамады" Вераніка Мішчанка, Аляксандр Грачышнікаў, Аляксей Ананіч.

Тэлеграм-калал Nexta live паведамляе пра яшчэадно затрыманне: "затрыманне прама ля ўваходу ў метро з боку сілуэту 5 мін таму. Хлопец у майцы з Пагоняй, доўгія валасы, рост невысокі". Пазней "Вясне" стала вядома, што імя затрыманага Усяслаў Пашкевіч. Яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Таксама каля Камароўскага рынку была затрымана Вольга Нікалайчык

Палітык Павел Севярынец затрыманы каля свайго дома. Людзі спрабавалі адбіць яго і не давалі ўехаць мікрааўтобусу, у які пагрузілі Паўла.

Таксама каля Камароўскага рынку затрыманы хлопец, які стаяў з плакатам пра дасягненні Лукашэнкі за 26 гадоў.

Таксама праваабаронцам паведамілі пра затрыманне каля ГЦ "Сілуэт" Дзмітрыя Ражкова, Аляксея Вісцяжа, Іллі Латужкі, Віталя Карніенкі. Хлопцаў адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна. Вядома, што на ноч іх пакідаюць у ізалятары. 

Гомель

У Гомелі затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Шабалін. Яму ўручылі позву і сказалі, што трэба праехаць у аддзяленне. Пасля Аляксандра Шабаліна адвезлі ў Навабеліцкі РАУС, нібыта ён з'яўляецца сведкам па справе аб крадзяжы. Начальнік РАУС сказаў актывісту, што ў яго ёсць некалькі спраў, па якім ён можа затрымаць Шабаліна ў якасці сведкі.

Затрыманы Аляксей Думянкоў. Брат Аляксея паведаміў, што хлопца караўлілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, а потым затрымалі. Міліцыянеры не прадстаўляліся, а затрыманаму завязалі рукі рамянём. 

zatrymanni_gomel_7.06.png

zatrymanni_gomel1_7.06.png

Брату забаранялі весці відэазапіс. Але Аляксей Думянкоў паспеў сказаць, што яго затрымалі, каб ён не патрапіў на пікет па збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую. 

Цяпер пад домам самаго брата - Паўла Думянкова - каля 2.5 гадзін дзяжурыць машына з супрацоўнікамі міліцыі, запаркаваная насупраць яго асабістрага аўтамабіля. 

Стала вядома, што Сяргей Маслаў пайшоў пешшу ў пяць раніцы з Чачэрска ў Гомель, каб паставіць подпіс за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты. А ў 13 гадзінаў дня перестаў выходзіць на сувязь. Увесь гэты час пад яго домам дзяжураць міліцыянеры. Раней Сяргей Маслаў адбываў адміністрацыйны арышт у 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 7 траўня. Пасля 18.00 Сяргей Маслаў выйшаў на сувязь - ён вярнуўся з Гомельскага пікету дадому.

Інфармацыя будзе дапаўняцца і ўдакладняцца.

Нагадаем, на 7 чэрвеня ў шматлікіх гарадах Беларусі абвешчаныя пікеты па збору подпісаў за вылучэнку ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Святлану Ціханоўскую. Яе муж - Сяргей Ціханоўскі - зараз знаходзіцца ў СІЗА разам з іншымі затрыманымі на пікеце ў Гродне. 

Неспакойная субота: затрыманні і пераслед не спыняюцца

У Кобрыне знік Яўген Воўк. Ён быў заўважаны ў відэа-роліках “Белсат”, якія былі прысвечаны блогеру Сяргею Ціханоўскаму.


Калі вам сталі вядомыя факты пераследу сябраў ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай – паведамляйце, калі ласка, праваабаронцам "Вясны" на электронную пошту viasna@spring96.org ці па тэлефоне: +375 29 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства