viasna on patreon

Затрыманы Статкевіч. Ягоная жонка піша заяву пра выкраданне

2020 2020-05-31T14:26:02+0300 2020-05-31T14:27:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-4-1-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінску 31 траўня каля 12:30 на вуліцы Маякоўскага ў Мінску людзі ў цывільным на мікрааўтобусе заблакавалі машыну жонкі Статкевіча Марыны Адамовіч. У выніку быў затрыманы Мікола Статкевіч. У затрыманні не ўдзельнічаў ні адзін міліцыянт у форме. 

Мікалай Статкевіч.

«Мы ехалі з дому ў Лошыце на Камароўку (там адбываюцца пікету ў падтрымку альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі. — РС). На вуліцы Маякоўскага, парушашючы ўсе правілы дарожнага руху, мікрааўтобус перагарадзіў нам дарогу, прымусіў спыніцца. Людзі ў цывільным вырвалі з машыны ключ запальвання, выцягнулі Міколу і павезлі ў невядомым кірунку»,распавяла Свабодзе Марына Адамовіч.

Яна зараз знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна і піша заяву пра выкраданне Міколы Статкевіча.

На 31 траўня ў розных гарадах Беларусі на 12:00 анансавалі пікеты па збору подпісаў у падтрымку альтэрнатыўных удзельнікаў прэзыдэнцкай кампаніі. Раніцай 31 траўня праваабаронцам сталі паведамляць пра затрыманні актывістаў па ўсёй Беларусі. 

Спіс затрыманых 31 траўня тут:

Затрыманні актывістаў і зборшчыкаў подпісаў працягваюцца 31 траўня. Спіс абнаўляецца

Праваабаронцам "Вясны" з раніцы 31 траўня паведамляюць пра затрыманні актывістаў з усёй Беларусі. Нагадаем, на сёння былі аб'яўлены ў розных гарадах Беларусі ў 12:00 пікеты па збору подпісаў у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Міліцыя затрымлівае зборшчыкаў подпісаў за Святлану Ціханоўскую і актывістаў "Народнай Грамады".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства