Гомель: У выбаркаме запар чыноўнікі, замаскіраваныя пад грамадскасць

2020 2020-05-22T14:51:23+0300 2020-05-22T14:51:24+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/savet_raion_gomel_vybory_2020.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Скрыншот з сайта Савецкага раёна г. Гомеля

Скрыншот з сайта Савецкага раёна г. Гомеля

Афіцыйны сайт адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля апублікаваў звесткі аб персанальным складзе раённай камісіі па прэзідэнцкіх выбарах. Доўгатэрміновы назіральнік Леанід Судаленка прааналізаваў склад камісіі ў параўнанні з мінулымі выбарамі прэзідэнта ў 2015 годзе, паведамляе "Гомельская Вясна".

Па словах назіральніка, з 13 членаў раённага выбаркама толькі тры чалавека не ўваходзілі ў папярэдні склад раённай камісіі.

Старшыня камісіі Андрэй Сергіенка працуе гендырэктарам Гомельаблгаза. На мінулых выбарах з'яўляўся намеснікам старшыні камісіі. Як і ў мінулы раз - вылучаўся ад грамадзянаў. Яго намеснік, намесніца кіраўніка райадміністрацыі Алена Герашчанка на мінулых выбарах з'яўлялася старшынёй камісіі, вылучалася ад Беларускага саюза жанчын. Сакратар камісіі Ала Андрушчанка, як і мінулы раз, вылучалася ад грамадзян, працуе начальнікам арганізацыйна-кадравага аддзела адміністрацыі раёна.

У склад раённага выбаркама, як і на мінулых выбарах, ад грамадзянаў увайшла супрацоўніца адміністрацыі Валянціна Баева. Дырэктар раённага архітэктурнага бюро Сяргей Куцапаленка вылучаны ад БРСМ, хоць на мінулых выбарах вылучаўся аб грамадзянаў. Галоўбух адміністрацыі Наталля Сачыловіч зараз вылучаная ад Чырвонага Крыжа, на мінулых выбарах таксама вылучалася ад грамадзянаў.

Старшыня асацыяцыі ветэранаў Аляфціна Свірыдава спосаб свайго вылучэння ў камісію не мяняе, як зрэшты і і яе калега з прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Шапарава.

Прадстаўнікамі праўрадавых палітычных партый у камісію, як і на папярэдніх выбарах, патрапілі Ларыса Вайтовіч з Камуністычнай партыі і Лідзія Свердлікава з Партыі працы і справядлівасці. Яшчэ адзін прадстаўнік ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды Сяргей Марцюхін у камісіі навічок.

Два іншыя новенькія, якія будуць лічыць галасы выбаршчыкаў, у склад раённага выбаркама вылучаныя ад грамадскіх аб'яднанняў: Уладзімір Курганскі - ад Саюза афіцэраў і Юрый Сачыўка - ад Белай Русі. Аб месцы іх працы не паведамляецца.

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Леанід Судаленка дадаў, што ў маючай адбыцца палітычнай кампаніі інцыятыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў зарэгістравалі 15 прэтэндэнтаў у кандыдаты, уключаючы дзеючага кіраўніка рэспублікі. Але правяраць і лічыць галасы выбаршчыкаў у адным з раёнаў Гомеля будзе камісія, якая складаецца выключна з прадстаўнікоў толькі аднаго з кандыдатаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства