За кім сочыць КДБ? Шосты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё
КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.
Сочаць яны і за рознымі мерапрыемствамі (такімі як лекцыя па правах жывёлаў), а таксама недзяржаўнымі культурніцкімі імпрэзамі (напрыклад, “Мова нанова”). Сабраныя ў выпуску падкаста гісторыі — толькі кропелька ў моры сачэння КДБшнікаў за сваімі грамадзянамі.
У выпуску пачуем запіс і сапраўднай размовы “прадстаўніка органаў па імені Андрэй” з актывісткай “Новых рэгіёнаў”.
Слухайце шосты выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" праз Youtube, а таксама праз Soundcloud:
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста