viasna on patreon

У Вярхоўным судзе затрымалі 7 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць "кандыдатаў пратэсту" Дапоўнена

2020 2020-05-19T15:48:40+0300 2020-05-19T21:27:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fralou-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя групы "кандыдатаў пратэсту" каля ЦВК 15 траўня. Фота: Радыё Свабода".

Акцыя групы "кандыдатаў пратэсту" каля ЦВК 15 траўня. Фота: Радыё Свабода".

У Мінску прама ў залах Вярхоўнага суда затрымалі людзей, якія прыйшлі на суд падтрымаць незарэгістраваных “кандыдатаў пратэсту” ад Мікалая Статкевіча. Пра гэта праваабаронцам “Вясны” паведаміла яго жонка Марына Адамовіч.

Па словах Адамовіч, былі затрыманыя 7 чалавек, сярод іх актывісты Сяргей Спарыш, Арцём Бабок, "кандыдатка пратэсту" Анжаліка Жэлезнякова, Тамара Патоцкая, Уладзімір Неўмяржыцкі.

Пазней быў затрыманы Валянцін Фралоў, які таксама прысутнічаў у Вярхоўным судзе. Пазней яго адпусцілі. 

Таксама затрыманы Юлія Лемехава і Дзмітрый Місюк.

Людзі ў цывільным заходзілі ў судовыя залы, дзе ў той час ішло абскарджванне пастановаў Цэнтрвыбаркаму аб нерэгістрацыі часткі ініцыятыўных груп, і выводзілі людзей уніз да аўтобуса. Тры супрацоўніка міліцыі ў форме, якія таксама там знаходзіліся, ніяк не ўмешваліся.

Сяргей Спарыш паспеў зняць кароткае відэа падчас аднаго з затрыманняў.

Па апошняй інфармацыі, усіх затрыманых даставілі ў РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Дапоўнена: Пасля васьмі вечара жонцы Сяргея Спарыша пацвердзілі, што яе мужа перавезлі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Верагодна, астатнія затрыманыя таксама правядуць ноч там.

Інфамацыя будзе дапаўняцца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства