viasna on patreon

Маці брэсцкага праваабаронцы Кісляка падала заяву аб гвалтоўным знікненні сына

2020 2020-05-12T09:01:11+0300 2020-05-12T09:01:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Праваабаронца Раман Кісляк. Фота: Брестская газета

Маці затрыманага ў Брэсце праваабаронцы Рамана Кісляка 11 траўня падала заяву ў абласную пракуратуру аб гвалтоўным знікненні сына.

Як паведаміла БелаПАН Роза Кісляк, 10 мая ў Брэсце яе сын назіраў за акцыяй супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Прыкладна а 13.30 ён перастаў выходзіць на сувязь. Дадому Раман Кісляк не прыйшоў, і да гэтага часу яго месцазнаходжанне невядома.

«Затрыманне майго сына падчас гэтай акцыі супрацоўнікамі АМАПа пацвярджае фатаграфія, размешчаная ў СМІ. Сёння я тэлефанавала ў Ленінскі РАУС і ў ІЧУ Ленінскага райаддзелу міліцыі. Мне паведамілі, што Рамана там няма, - распавяла Роза Кісляк. - Атрымліваецца, што ўчора майго сына затрымаў АМАП і ён знік. Лічу, што супрацоўнікі міліцыі ведаюць, дзе знаходзіцца мой сын, але хаваюць гэта».

Маці праваабаронцы ў сваёй заяве ў пракуратуру патрабуе адшукаць сына і спыніць практыку гвалтоўных знікненняў.

«Я не знаходжу сабе месца, не спала ўсю ноч. Якімі бесчалавечнымі трэба быць, каб не паведаміць маці, дзе яе сын, і нават не даць яму патэлефанаваць, каб сказаць мне, што яго затрымалі», - заявіла Роза Кісляк.

Таксама другія суткі невядомы лёс берасцейскага праваабаронца Ўладзімера Вялічкіна. Яго жонка звярнулася з заявай аб знікненні чалавека. Пазней ёй сказалі, што праваабаронца знаходзіцца ў Кобрынскім ІЧУ, хоць там адмаўляюць яго месцазнаходжанне.

Міліцыя Берасцейшчыны не прызнаецца, дзе падзеўся праваабаронца Вялічкін

У Кобрынскім РАУСе працягваюць сцвярджаць што Вялічкіна ў іх няма, тады як Маргарыце Вялічкінай на яе заяву аб знікненні мужа адказалі, што яго затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС горада Берасця і адвезлі у ІЧУ Кобрынскага РАУСА. Маргарыта падала скаргу у абласную пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства