У Мінску жорстка затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія хацелі падтрымаць Ціханоўскага Дапоўнена
Увечары шостага траўня каля гандлёвага цэнтру MILE на Далгінаўскім тракце АМАП і міліцыянты ў цывільным затрымалі як мінімум 19 чалавек, якія прыехалі туды падтрымаць затрыманага блогера Сяргея Ціханоўскага. Яны хацелі сфарміраваць калону для аўтапрабегу па МКАД.
Тэлеграм-канал "Беларусь галаўнога мозга" апублікаваў відэа затрымання.
Пазней жонка аднаго з затрыманых, Міраслава Мацкевіча, паведаміла, што 14 затрыманых адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна. Яшчэ пяць - у РУУС Першамайскага раёна. Жанчына таксама была на стаянцы і бачыла, як падчас затрымання яе мужа білі. Па інфармацыі ад яе мужа, білі і астатніх затрыманых, каго везлі ў Цэнтральны РУУС.
Затрыманнем кіраваў палкоўнік міліцыі. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) ці 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Іх пакідаюць на ноч у ізалятары, як мяркуецца, да суда.
Спіс затрыманых каля гандлёвага цэнтру MILE:
РУУС Цэнтральнага раёна:
- Мацкевіч Міраслаў
- Ахрэмчук А. С.
- Калінін Е. Г.
- Калінін Д. Г.
- Жураў С. А.
- Старыкаў А. П.
- Снегіроў Б. Е.
- Сіняўскі Д. А.
- Грабянчук В. М.
- Урублеўскі В. Г.
- І яшчэ чатыры чалавекі.
РУУС Першамайскага раёна:
- Добрук Яўген
- Дзмірый
- і яшчэ тры чалавекі
Дапоўнена. Прыкладна ў 23.30 усіх затрыманых раптоўна вызвалілі. На кожнага склалі па два пратаколы па арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
Шостага траўня пад Магілёвам быў затрыманы папулярны youtube-блогер Сяргей Ціханоўскі. Яго адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве. Затым, як мяркуецца, яго адвезлі ў Гомель, дзе ён зараз і знаходзіцца. Дакладная прычына затрымання невядома. Таксама ў гэты дзень быў затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Па апошняй інфармацыі, ён знаходзіцца ў ізалятары ў Брэсце. Дагэтуль невядома месцазнаходжанне блогера Уладзіміра Няронскага.
Падрабязна пра пераслед блогераў можна пачытаць тут:
Пераслед блогераў: Затрыманы Сяргей Ціханоўскі і Сяргей Пятрухін