“Вясна” ва ўмовах пандэміі каранавірусу: як гэта будзе выглядаць?
Ва ўмовах распаўсюду пандэміі каранавірусу Праваабарончы цэнтр “Вясна” працягвае сваю дзейнасць па адстойванні правоў чалавека і аказанні прававой дапамогі грамадзянам. Усведамляючы сваю адказнасць пра здароўе грамадзян і сваіх супрацоўнікаў, “Вясна” часова мяняе фармат сваёй працы на ДЫСТАНЦЫЙНЫ.
Як гэта выглядае?
Па-ранейшаму, праваабаронцы і эксперты "Вясны" займаюцца маніторынгам парушэнняў правоў чалавека, аналітычнай працай па асноўных накірунках дзейнасці арганізацыі.
На перыяд пандэміі каранавірусу ў Беларусі праца грамадскай прыёмнай будзе ажыццяўляцца праз электронную скрыню pierasled@spring96.org і тэлефон +375 (29) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).
Па агульных пытаннях пішыце нам на скрыню: viasna@spring96.org.
У крайнім выпадку можна скарыстацца звычайнай поштай.
Пра тое, як будзе арганізавана праца Валанцёрскай службы "Вясны" - чытайце на старонцы валанцёраў у сацыяльнай сетцы фэйсбук
Таксама часова прыпыняюцца масавыя мерапрыемствы “Вясны” – семінары, трэнінгі, канферэнцыі, круглыя сталы і г.д.
Сачыце за дзейнасцю “Вясны” ў гэты час на нашым сайце spring96.org і ў сацыяльных сетках: фэйсбук, твітэр, УКантакце, Тэлеграм.
На нашых каналах: ЮТУБ, ФЛІКР і Soundcloud.
Кантакты праваабаронцаў у рэгіёнах
Спадзяемся, што гэтыя засцерагальныя захады не паўплываюць на эфектыўнасць дзейнасці праваабаронцаў. Мы, па-ранейшаму, разам з вамі!