У Магілёве без тлумачэння прычын затрымалі фрылансера-аператара Міхаіла Аршынскага
Як паведамляе MSPRING.ONLINE, магілёўскага аператара-фрылансера Міхаіла Аршынскага нечакана затрымалі каля пяці гадзін вечара ў цэнтры Магілёва, недалёка ад яго дома.
Аператар здолеў уключыць стрым на Youtube падчас паездкі.
Па словах Аршынскага, яму не сказалі прычыну затрымання і не азнаёмілі з адміністрацыйным пратаколам. Усё, што яму вядома — на яго складзена адміністрацыйная справа па артыкуле 22.9 КаАП (незаконны выраб прадукцыі СМІ).
Работнікі РАУС паведамілі яму, што з усімі матэрыяламі справы ён зможа азнаёміцца ўжо ў аддзяленні міліцыі.
Каля 18 гадзін яго даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. На працягу паездкі, пакуль аператар здымаў тое, што адбываецца на смартфон, яго запісвалі на відэа супрацоўнікі міліцыі.
У аддзяленне міліцыі Аршынскага даставілі трое супрацоўнікаў міліцыі. Адзін з іх не прадставіўся.
Інфармацыя будзе абнаўляцца