viasna on patreon

Канфіскаваную тэхніку Дзмітрыя Паліенкі вярнулі зламанай Аўдыё

2020 2020-03-04T16:31:20+0300 2020-03-04T16:52:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_guseva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзмітрый і Наста Паліенкі прыйшлі ў Менскі гарадзкі суд, каб забраць сваю тэхніку, якая раней была канфіскаваная для правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе Дзмітрыя. Але аказалася, што яна зламаная.

Зміцер Паліенка і Наста Гусева
Дзмітры і Наста Паленкі

"У нас было чатыры ноўтбука, вінчэстар і чатыры мабільных тэлефона, – распавяла "Вясне" Наста Паліенка. – Мы вырашылі на месцы праверыць, ці  прачуе яна. Супрацоўнікі суда доўга вагаліся. Але мы настаялі, і высветлілася, што тэхніка зламаная, прычым "па-жывому", то бок фізічна: мы адкрылі ноўтбук, а там клавіятура проста вырвана, як быццам яны яе білі аб сцяну".

У выніку непрацоўнымі апынуліся чатыры ноўтбукі і два тэлефоны. Актывісты хацелі зафіксаваць гэтыя пашкоджанні, але супрацоўнікі суда адмовіліся.

Таму Дзмітрый і Наста пакінулі тэхніку ў Мінскім гарадскім судзе, якому прыйдзецца скласці акт, у сувязі з чым тэхніка не была забраная уладальнікам.

"Яны не змогуць спаслацца на тое, што ўсё першапачаткова было зламана, бо ў матэрыялах крымінальнай справы Дзмітрыя была інфармацыя, якую "ўзялі" з гэтай тэхнікі. Гэта значыць, што ў іх тэхніка была ў працоўным стане", – падзялілася Наста Паліенка.

Дзмітрый Паліенка збіраецца пісаць заяву ў Следчы камітэт аб пашкоджанні маёмасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства