viasna on patreon

Ігара Комліка хутка могуць вызваліць ад “хатняй хіміі”

2020 2020-02-05T16:12:44+0300 2020-02-05T16:12:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rep-apeliacyja-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна г. Мінска паведаміла аднаму з лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Ігару Комліку, што яго могуць умоўна-датэрмінова вызваліць ад "хатняй хіміі" ўжо ў траўні гэтага году. Пра гэта піша palitviazni.info.

Ігар Комлік у судзе 9 лістапада 2018 г.
Ігар Комлік у судзе 9 лістапада 2018 г. Фота: spring96.org

Нагадаем, што 24 жніўня 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. Іх асудзілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай. Ігар Комлік пачаў адбываць “дамашнюю хімію” з 19 снежня 2018 году, Генадзь Фядыніч – са студзеня 2019 году.

У лістападзе мінулага году стала вядома, што Фядыніч і Комлік патрапілі пад дзеянне закона аб амністыі, прынятага да 79-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэрмін адбыцця пакарання ім скарацілі на год.

“Інспектар мне паведаміў добрую навіну: не выключана, што ўжо ў маі гэтага году крымінальна-выканаўчая інспекцыя Фрунзенскага раёна падасць дакументы на маё ўмоўна-датэрміновае вызваленне, – кажа Ігар Комлік. – Гэта магчыма, бо вызваленне па гэтым артыкуле магчыма, калі адбыў дзве траціны ад тэрміна пакарання. Натуральна, пры ўмове, што да таго часу не будзе ніякіх папярэджанняў. Таму калі інспекцыя вырашыць падаць дакументы, гэта для мяне будзе вельмі радасна”.

Ігор Комлік адзначае, што сітуацыя з Генадзем Фядыніча некалькі іншая.

“Па-першае, тэрмін адбыцця пакарання ў яго пачаў адлік пазней, а, па-другое, ён мае папярэджанне, – адзначае прафсаюзны лідар. – Таму я не ведаю, якім чынам будуць развівацца падзеі ў яго справе”.

У той жа час, па словах Комліка, зараз яны з Фядынічам чакаюць адказу з Вярхоўнага суда.

“Скаргу туды мы накіравалі ў мінулым месяцы, бо да гэтага часу абскарджваем рашэнні папярэдніх інстанцыі і не згодны з прысудам, які нам вынеслі, – дадае Ігар Комлік. – Магчыма, ужо напрыканцы гэтага месяца атрымаем адказ”, — распавядае Ігар Комлік.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства