viasna on patreon

Перформанс Пушкіна, роздумы Скрабца і Кафка ад Баршчэўскага. Фотарэпартаж Фота

2020 2020-01-31T12:10:39+0300 2020-01-31T12:44:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prezentacyja_scrabec_pen-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентаваў 30 студзеня новую кнігу серыі “Беларуская турэмная літаратура” — успаміны палітвязня Сяргея Скрабца “Кошт свабоды, ці Спавядальнасць апазіцыйнага палітыка”. Прэзентацыя адбылася ў межах вечарыны Беларускага ПЭН-цэнтра салідарнасці з творцамі, якія праходзяць цяпер праз судовы канвеер за акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. У імпрэзе, акрамя аўтара кнігі Сяргея Скрабца, узялі ўдзел мастак Алесь Пушкін, мовазнаўца Лявон Баршчэўскі і праваабаронца Алесь Бяляцкі.

prezentacyja_scrabec_pen-1.jpg
Мастак Алесь Пушкін, былы палітвязень Сяргей Скрабец, літаратар Лявон Баршчэўскі, праваабаронца Алесь Бяляцкі на прэзентацыі кнігі. Фота: spring96.org

Падчас імпрэзы былы палітвязень Сяргей Скрабец адзначыў, што прэзентаваная кніга будзе карысная тым, "хто збіраецца за краты, ці не збіраецца".

prezentacyja_scrabec_pen-13.jpg
Новая кніга серыі "Беларуская турэмная літаратура". Фота: spring96.org

Мастак Алесь Пушкін прадставіў на вечарыне “Турэмны альбом” — малюнкі і занатоўкі, зробленыя ў ізалятарах Смаргоні і Акрэсціна падчас адбыцця арышту за правядзенне акцый ушанавання памяці змагара антысавецкага супраціву Расціслава Лапіцкага. На прэзентацыю ён прыйшоў з пафарбаванымі ў чырвоны колер рукамі. Сваім перформансам мастак хацеў прыцягнуць увагу да крымінальнай справы маладофрантаўца Філіпа Шаўрова за тое, што ён пафарбаў чырвоным рукі помніку рускаму пісьменніку Аляксандру Пушкіну.

prezentacyja_scrabec_pen-7.jpg
Мастак Алесь Пушкін у Беларускім ПЭН-цэнтры падчас перформанса з чырвонымі рукамі. Фота: spring96.org

Перакладчык і мовазнаўца Лявон Баршчэўскі выказаўся пра суды, якія цяпер актыўна адбываюцца над удзельнікамі і ўдзельніцамі снежаньскіх антыінтэграцыйных акцый. Характэрна, што днямі самога літаратара суд Цэнтральнага раёна г. Мінска аштрафаваў за мірную акцыю супраць інтэграцыі на 30 базавых велічыняў. Лявон Баршчэўскі параўнаў беларускія судовыя працэсы з творам Франца Кафкі "Працэс", перакладам на беларускую мову якога нядаўна займаўся.

"Гэты працэс будзе заўсёды, і ты ніколі не апраўдаешся. Можаш пісаць скаргі бясконца, але яны будуць знікаць", — адзначыў літаратар.

prezentacyja_scrabec_pen-14.jpg
Алесь Бяляцкі распавядае пра новую кнігу серыі "Беларуская турэмная літаратура". Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-11.jpg
Падчас вечарыны на Беларускім ПЭН-цэнтры. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-15.jpg
Пісьменнік Сяржук Сыс падчас прэзентацыі кнігі Сяргея Скрабца. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-12.jpg
Намесніца старшыні Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-3.jpg
Рэдактарка серыі "Беларуская турэмная літаратура" Алена Лапцёнак. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-5.jpg
Прэзентацыя кнігі Сяргея Скрабца. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-10.jpg
Наталля Адамовіч, дачка выбітнага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-8.jpg
Журналістка "Белсата" Галіна Абакунчык. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-2.jpg
Альбом Алеся Пушкіна. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-6.jpg
Журналіст Аляксандр Тамковіч і Наталля Пінчук. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-4.jpg
Паэтка Ганна Комар на прэзентацыі кнігі Сяргея Скрабца. Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-9.jpg
Валанцёр "Вясны" на прэзентацыі кнігі серыі "Беларуская турэмная літаратура". Фота: spring96.org
prezentacyja_scrabec_pen-16.jpg
Падчас прэзентацыі новай кнігі серыі "Беларуская турэмная літаратура”. Фота: spring96.org

Партнёрства

Сяброўства