Затрыманаму за расфарбаваны помнік Пушкіну маладафронтаўцу прад'яўлена абвінавачванне Дапоўнена
Маладафронтавец Філіп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, пераведзены з ізалятара часовага ўтрымання ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".
24 студзеня праваабаронцам стала вядома, што Шаўрову прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу ("Хуліганства"). Мера ўтрымання пад вартай працягнута да двух месяцаў. Праводзяцца следчыя дзеянні.
Філіпа Шаўрова падазраюць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай помнік расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну. На наступны дзень пасля затрымання прэс-служба МУС паведаміла, што Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што менавіта ён размаляваў помнік. У доме ў актывіста "Маладога фронту" адбыўся вобшук, падчас якога была вынята вопратка.
За перформанс з Пушкіным і графіці затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96