viasna on patreon

"Памыліліся і абазналіся". Журналістку "Новага Часу" зноў будуць судзіць

2020 2020-01-22T14:59:54+0300 2020-01-22T15:30:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/seradzuk_78.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла праваабаронцам "Вясны" журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк, на яе складзены новы адміністрацыйны пратакол па ч.3 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у снежаньскіх антыінтэграцыйных акцыях. Новы суд прызначаны на панядзелак, 27 студзеня ў 11:00 у судзе Першамайскага раёна г. Мінска. 

seradzuk_78.jpg
Журналістка "Новага Часу" Дзіяна Серадзюк. Фота: spring96.org

Нагадаем, 10 студзеня ўжо быў суд над Дзіянай Серадзюк, але суддзя Максім Трусевіч тады адправіў справу на дапрацоўку ў Першамайскі РУУС для “ліквідацыі недакладнасцяў”. На тым судовым паседжанні супрацоўнік АМАПу Віталь Івашкоў сцвярджаў, што бачыў, як Серадзюк ўдзельнічала ў акцыі 20 снежня з 18:00 да 18:40 на Кастрычніцкай плошчы, але ў гэты час журналістка была зусім у іншым месцы. На судзе былі прад'яўленыя доказы гэтаму.

"Відаць, такі загад: не спускаць вернутыя на дапрацоўку справы, а даводзіць да канца. Так, я ведаю, што дапрацавалі справу Лявона Баршчэўскага. Што да майго новага разгляду, я атрымала па пошце новы пратакол, у якім напісана, што 20 снежня я прымала ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ўжо з 21 да 21:30. З'явіўся ў маёй справе і новы сведка — міліцыянт Сяргей Астаф'еў, які бачыў мяне там. Адметна, што мінулыя двое сведак — АМАПаўцы Віталь Івашкоў і Вадзім Шайко — у новых сваіх тлумачэннях заявілі, што "памыліліся і абазналіся", калі сцвярджалі, што бачылі мяне з 18 да 18:40 на Кастрычніцкай плошчы. Але цяпер яны ўжо дакладна ўпэўненыя, што мяне бачылі. І мне вельмі цікава, як суд расцэніць такія паказанні з улікам таго, што гэтыя двое давалі падпіску аб адказнасці за дачу ілжэсведчанняў", — каментуе новы суд Дзіяна Серадзюк.

Рэпартаж з суда, дзе судзілі журналістку “Новага Часу”, дэпутата незалежнасці Беленькага, Юрыя Губарэвіча і іншых

Як праходзілі суды над людзьмі, якія рэалізоўвалі свае правы на мірныя сходы? Што казалі сведкі, якія сведчылі супраць іх? Якая атмасфера была ў судзе? Пра гэтае і іншае — ў рэпартажы “Вясны” з суда Першамайскага раёна г. Мінска.

Па падліках праваабаронцаў “Вясны” за снежань і студзень у краіне адбылося больш за 150 судовых пасяджэнняў, дзе судзілі актывістаў за ўдзел у мірных акцыях супраць інтэграцыі з Расіяй 7,8,20 і 21 снежня. На 21 студзеня агульная сума штрафаў, атрыманых удзельнікамі акцый, склала 109215,5 рублёў (прыкладна 51500$)11 чалавек асуджаны агулам на 285 сутак арышту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства