Віцяблян, што выйшлі "за незалежнасць", чакаюць суды
Актывісткі Таццяна Севярынец і Алена Сцяпанава сабралі інфармацыю ў фэйсбуку пра суды над віцеблянамі, што выйшлі ў падтрымку незалежнасці Беларусі і мінскіх актывістаў, што былі прыцягнутыя да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыествах.
Працэсы адбудуцца ў судзе Чыгуначнага раёна Віцебска па наступным раскладзе:
15 студзеня
у 10.00 – Аляксей Прохараў;
у 12.00 – Алег Паўлаў.
16 студзеня
у 12.00 – Наталля Трошчанка.
17 студзеня
у 10.00 – Уладзімір Кійко;
у 12.00 – Мікола Качурэц.
21 студзеня
у 10.00 – Алена Янушкоўская.
Удакладняецца інфармацыя пра дату і час суда над Наталляй Спірыдонавай.
Нагадаем, 29 снежня больш за 15 жыхароў Віцебску выйшлі на плошчу Перамогі і зладзілі акцыю ў падтрымку незалежнасці краіны. Актывісты трымалі ў руках расцяжку «Незалежнасць» і плакаты з лозунгамі. Акцыя трывала 20-25 хвілінаў.
«Лукашэнка гандлюе краінай!» Віцябляне выступілі за незалежнасць