Валянціна Стэфановіча папярэдзілі аб недапушчальнасці парушэння закону аб масавых мерапрыемствах Дапоўнена

2019 2019-12-20T13:15:00+0300 2019-12-20T13:20:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-valik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Праваабаронцы Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

20 снежня праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч наведаў РУУС Партызанскага раёна. Старшы інспектар па дазвольнай рабоце Дзмітрый Кондраль правёў з ім прафілактычную гутарку. 

"Усё было вельмі хутка. Я не адмаўляў, што ўдзельнічаў у акцыі ў падтрымку незалежнасці сёмага снежня. Даў пісьмовыя тлумачэнні, што ўдзельнічаў, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Затым міліцыянт Кондраль папярэдзіў мяне аб недапушчальнасці далейшага парушэння заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. На гэтым мы развіталіся", - распавёў Стэфановіч.

Нагадаем, што ўчора, 19 снежня, праваабаронцу “Вясны” Валянціну Стэфановічу патэлефанавалі з Партызанскага РУУС і папрасілі з’явіцца для дачы тлумачэнняў наконт удзелу ў акцыі пратэсту 7 снежня.

Патэлефанавалі таксама і старшыні ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму і папярэдзілі аб няўдзеле ў акцыі, якую анансавалі на 20 снежня.

Таксама папярэджанні атрымалі праваабаронца Зміцер Салаўёў і яго жонка.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства