Праваабаронцы ўпершыню прэзентуюць даклад па правах дзіцяці ў Беларусі
https://spring96.org/be/news/95515
2019
2019-12-19T18:23:00+0300
2019-12-19T18:23:00+0300
2019-12-19T17:30:11+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/benksy_7892.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Беларусі ўпершыню падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад у Камітэт па правах дзіцяці.
- Цi выконваюцца ў Беларусі палажэнні Канвенцыі па правах дзіцяці?
- Ці забяспечваюцца інтарэсы дзяцей у нашай краіне?
- А як ідуць справы з грамадзянска-палітычнымі правамі дзіцяці, гвалтам у адносінах да дзяцей, спецыяльнымі мерамі абароны?
Пра гэта і многае іншае — на прэзентацыі дакладу. Мерапрыемства адбудзецца ў пятніцу, 20 снежня, у 11:00 па адрасе вул. Мяржынскага, 8-26 (метро "Парк Чалюскінацаў").
На прэзентацыю запрашаюцца журналісты і прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў.
Даклад падрыхтаваны беларускімі праваабарончымі і грамадскімі аб'яднаннямі ў кааліцыі з Хельсінкскім фондам па правах чалавека (Польшча):
- Рэспубліканскае праваабарончае грамадскае аб'яднанне "Беларускі Хельсінкскі Камітэт",
- Праваабарончы цэнтр "Вясна",
- «Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы»,
- Экспертна-прававое таварыства "Ініцыятыва «Forb»",
- Асветніцкая прыватная ўстанова «Цэнтр праблем дзіцячага развіцця «Левания»,
- Асветніцкая ўстанова «Офіс па правах людзей з інваліднасцю»,
- Установа "Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практык і іх імплементацыі ў праве "Human Constanta"".