Актывіста Legalize Belarus Пятра Маркелава арыштавалі на 14 сутак
Актывіст кампаніі Legalize Belarus Пётр Маркелаў арыштаваны на 14 сутак. Такое рашэнне дзявятага снежня прыняла суддзя суда Маскоўскага раёна Мінска Таццяна Мотыль.
Пятра прызналі вінаватым у парушэнні двух артыкулаў Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях: 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў).
Нагадаем, што Пётр Маркелаў быў затрыманы 17 лістапада, у асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах. Ён прысутнічаў на выбарчым участку №286 Паўднёва-Заходняй выбарчай акругі № 99 у якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Стаса Шашка. Маркелава і Шашка затрымалі прама на ўчастку за тое, што яны, выявіўшы фальсіфікацыю, патрабавалі пераліку галасоў. Хлопцаў адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна, дзе на Маркелава склалі два пратаколы, а затым абодвух адпусцілі.
За патрабаванне пералічыць галасы на ўчастку — пратакол за хуліганства
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96