Судовыя працэсы над удзельнікамі перадвыбарчых мітынгаў працягнуцца на гэтым тыдні
https://spring96.org/be/news/95390
2019
2019-12-09T09:03:00+0300
2019-12-09T09:03:00+0300
2019-12-09T07:39:24+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-6.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На наступным тыдні ў Беларусі працягнуцца адміністрацыйныя суды над удзельнікамі перадвыбарчых пікетаў і мітынгаў, якія адбыліся ў лістападзе, а таксама палітычна матываваныя працэсы, узбуджаныя па іншых падставах.
Што вядома праваабаронцам у нядзелю?
9 снежня
- Пётр Маркелаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Станіслава Шашка. Складзеныя 2 пратаколы: арт. 17.1 (дробнае хуліганства), арт. 23.4 (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). Суд Маскоўскага раёна Мінска, пачатак у 10-00.
10 снежня
- Алесь Круткін, за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 16 лістапада складзены пратакол па частцы 1 арт. 23.34 КаАП. Суд Маскоўскага раёна Мінска. Судовае паседжанне павінна было адбыцца 6 снежня, перанесенае па прычыне адбыцця Круткіным арышту ў Полацку.
- Андрэй Сліж, за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста.
- Андрэй Шарэнда, пратакол па арт. 23.34 КаАП - за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 15 лістапада. Суд Ленінскага раёна Брэста.
11 снежня
- Аксана Юшкевіч, складзены пратакол правапарушэння па арт 23.34 КаАП. Суд Кастрычніцкага раёна Мінска. Пачатак у 9.15. (Суд перанесены з 5 лістапада).
12 снежня
- Аляксандр Марачэўскі, за удзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП. Суд Ленінскага раёна Брэста;
- Алена Шабуня, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат” складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Суд Віцебскага раёна.
- Зміцер Лупач, за сюжэт на тэму выбараў для тэлеканала “БелСат” складзены пратакол паводле артыкула 22.9 КаАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). Суд Віцебскага раёна.
Дагэтуль пакуль невядомыя даты разгляду адміністрацыйных спраў, заведзеных на Ірыну Халіп (складзены пратакол правапарушэння па арт 23. 34 КаАП у Цэнтральным РУУС) і Леаніда Кулакова.
Іншыя суды
13 снежня,
- Андрэй Юркоў, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, складзены ў дачыненні да актывіста паводле ч. 2 арт. 17.11 КаАП ("распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў"). Суд Дрыбінскага раёна. Пачатак – 10.00.
- Барыс Хамайда, за пікет у гонар Кастуся Каліноўскага складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Час пакуль невядомы.