viasna on patreon

«Фоткай за правы чалавека!» Праваабаронцы ладзяць конкурс з прызамі

2019 2019-12-04T11:41:47+0300 2019-12-04T12:25:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deklar_ter_pr2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З нагоды Дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня, праваабарончая пляцоўка Тэрыторыя Правоў абвясціла конкурс фотаздымкаў, паведамляе "Новы час".

Па ўмовах конкурса неабходна крэатыўна сфатаграфавацца з дэкларацыяй правоў альбо з якім-небудзь артыкулам дэкларацыі і выкласці фотаздымак у свае сацыяльныя сеткі з хэштэгамі #ФоткайЗаПравыЧалавека #ФоткайЗаПЧ. Па хэштэгах арганізатары змогуць адсачыць удзельнікаў, падвесці вынікі і ўзнагародзіць самага крэатыўнага ўдзельніка прызам — паўэрбэнкам. 

Уручэнне прыза адбудзецца 10 снежня на пляцоўцы Тэрыторыя Правоў. Каманда Тэрыторыі зладзіла трэцяга снежня раздачу дэкларацый правоў студэнтам БДУ, падчас раздачы запрасіла моладзь далучыцца да конкурса. Але ўдзельнічаць можа любы жадаючы. Паўдзельнічаць у конкурсе фотаздымкаў можна да 9 снежня. 

Дзень правоў чалавека святкуецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод, 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Тэрыторыя Правоў — праваабарончая пляцоўка ў Мінску, якая ладзіць адукацыйныя, асветніцкія, культурныя мерапрыемствы па тэматыцы правоў чалавека. 


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства