viasna on patreon

Тайм-аут да 9 снежня. Суд над Беленькім адкладзены

2019 2019-12-04T12:42:00+0300 2019-12-04T12:56:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, у разглядзе адміністрацыйнага пратакола ў дачыненні да намесніка старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Юрыя Беленькага абвешчаны перапынак да 9 снежня. Такое рашэнне 3 снежня вынес суддзя суда Менскага раёна Віктар Шаўцоў.

Нагадаем, што раней Юры Беленькі, які быў заяўніком шэсця і мітынгу на Дзяды, што прайшлі 3 лістапада, атрымаў позву ў суд.

Яшчэ да гэтага  Юрась Беленькі заявіў у інтэрв’ю Беларускаму Радыё Рацыя, што не збіраецца плаціць за правядзенне шэсця (каментуючы  пастанову Саўміна №49, якая  рэгламентуе аплату паслуг па ахове грамадскага парадку). Само шэсце было санкцыянавана ўладамі.

“Гэта абсурд – браць грошы за тое, што нехта вырашыў ушанаваць памяць продкаў”, – адзначыў тады Юры Беленькі.

З-за неаплаты паслуг міліцыі і абслугоўвання тэрыторыі падчас шэсця на Беленькага быў складзены пратакол аб адміністрацыйным парушэнні па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу [і г.д.]). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства