Дзе – рэпост, а дзе – заклік. За што можна атрымаць 15 сутак?

2019 2019-11-29T17:42:01+0300 2019-11-29T18:04:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/krutkin-ales-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

Алесь Круткін. Фота са старонкі ў фэйсбуку.

29 лістапада Суд Полацкага раёну і г. Полацка вынес рашэнне аб арышце на 15 сутак грамадскага актывіста Алеся Круткіна. Прычына – рэпост у Facebook.

Па словах актывіста Віктара Стукава, Алесь Круткін на сваёй старонцы ў Facebook змясціў рэпост, дзе ўтрымліваліся словы: "Нам трэба дзейнічаць смела і рашуча. 15 лістапада, 18:00, Кастрычніцкая плошча. Чакаю вас, таму што разам мы сіла і мы абавязкова пераможам!" Гаворка ідзе пра "Сустрэчу свабодных людзей", якую анансавала грамадская кампанія "Еўрапейская Беларусь".

Суддзя Віктар Балыка палічыў такі рэпост заклікам да масавага мерапрыемства і прыцягнуў Круткіна да адказнасці па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП (Парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства