viasna on patreon

Крымінальная справа супраць блогера Кабанава зноў спынена

2019 2019-11-21T12:38:19+0300 2019-11-21T12:38:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanovl_brest_kruglyistol_100119_tashbulatov_bg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Кабанаў

Аляксандр Кабанаў

Справу па артыкуле «Растрата» на вядомага блогера і экалагічнага актывіста Аляксандра Кабанава завялі ў сакавіку гэтага года. У ліпені расследаванне спынілі, у кастрычніку аднавілі, але ўжо ў канцы лістапада спынілі зноў.

«Я не ведаю, што гэта было. Па гэтай справе мяне толькі раз выклікалі ў міліцыю, але я не пайшоў. Пасля гэтага мяне ўвогуле не чапалі, а ўчора я даведаўся, што справа закрытая ў сувязі з адсутнасьцю складу злачынства», - распавёў "Брэсцкай газеце" 21 лістапада Аляксандр Кабанаў.

Нагадаем, што ў сакавіку следчыя паведамлялі, што ў 2017 годзе Аляксандр Кабанаў атрымаў ад жыхароў дома, у якім жыве, грошы на дзяржаўную рэгістрацыю таварыства ўласнікаў (ТУ) і выраб праектнай дакументацыі на будаўніцтва падвальных памяшканняў. Аднак грошы, больш за 400 рублёў, забраў сабе. Сам блогер тлумачыў, што нічога не прысвойваў. Паводле яго слоў, у яго была дамоўленасць з жыхарамі. Некаторы час ён быў старшынём ТУ і з кожнай кватэры ў месяц яму плацілі па 2 рубля зарплаты - так і ўтварылася вышэйназваная сума.

У пачатку ліпеня Беразоўскі аддзел Следчага камітэта закрыў справу супраць блогера за адсутнасцю складу злачынства, а ў канцы кастрычніка - аднавіў.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства