Аналітычная справаздача па датэрміновым галасаванні

2019 2019-11-18T11:09:00+0300 2019-11-18T12:33:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_elections.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Назіранне  ажыццяўляецца актывістамі РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і ПЦ "Вясна" ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

ВЫСНОВЫ

– Афіцыйная яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне склала 35,77%, што з’яўляецца найбольшай для правядзення парламенцкіх выбараў 2008, 2012, 2016 гг.;

– назіранне за датэрміновым галасаваннем праводзілася 160 назіральнікамі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” больш чым на 94 УВК па ўсёй тэрыторыі краіны;

– правядзенне датэрміновага галасавання традыцыйна насіла арганізаваны характар. Адміністрацыі дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстановаў, а таксама ВНУ настойліва прапаноўвалі выбаршчыкам прыняць удзел у датэрміновым галасаванні, вялі ўлік прагаласаваўшых і інфармавалі аб ходзе датэрміновага галасавання  мясцовыя выканаўчыя органы ўлады;

– у шэрагу выпадкаў арганізацыя ўдзелу выбаршчыкаў у датэрміновым галасаванні насіла характар прымусу, пад пагрозай наступлення для іх негатыўных наступстваў за адмову ад удзелу ў датэрміновых галасаванні. 30% назіральнікаў адзначалі, што фіксавалі факт прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні (для параўнання ў 2016 г. 18%);

– на 32 УВК, на якіх назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” безперапынна вялі ўлік усіх прагаласаваўшых выбаршчыкаў, назіралася перавышэнне колькасці прыняўшых удзел у галасаванні ўказанай у пратаколах УВК з дадзенымі назіральнікаў;

– на некаторых УВК розніца ў дадзеных камісій і назіральнікаў па яўцы выбаршчыкаў на датэрміновым галасаванні насіла анамальны характар – у два, тры, пяць і нават у адзінацць  разоў болей за дадзеныя назіральнікаў;

– усе назіральнікі кампаніі былі дапушчаныя для назірання за датэрміновым галасаваннем, аднак некаторыя з іх сутыкаліся з перашкодамі ў ажыцяўленні назірання: забаронай ажыцяўляць фота і відэа здымку, у тым ліку з забаронамі фотафіксацыі афіцыйных пратаколаў УВК аб штодзённых выніках датэрміновага галасавання, вынясеннем неабгрунтаваных папярэджанняў УВК і інш.  Зафіксаваныя факты пазбаўлення акрэдытацыі і выдалення з участкаў для галасавання назіральнікаў ад апазіцыйных палітычных партый;

– практыка правядзення датэрміновага галасавання застаецца адной з сістэмных праблем выбарчага працэсу і стварае шырокія магчымасці для выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу і іншых маніпуляцый. У сувязі з гэтым рэкамендацыі БДІПЧ АБСЕ ў частцы зменаў працэдур датэрміновага галасавання застаюцца актуальнымі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Аналітычная справаздача па датэрміновым галасаванні

Файлы

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства