viasna on patreon

Сёння. 12-00. Прэс-канферэнцыя па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

2019 2019-11-16T12:00:00+0300 2019-11-18T16:25:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/press-conference-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-канферэнцыя грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца ў Мінску 18 лістапада. 

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел каардынатары кампаніі – Алег Гулак ад РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт" і Уладзімір Лабковіч ад Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Месца правядзення: г. Мінск, вул. Кірылы і Мефодзія, 6, канферэнц-зала гатэля “Манастырскі”.

Час правядзення: 18 лістапада ў 12.00.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца на электронны адрас: elections2019@spring96.org або па тэлефоне: +375 17 394 63 11.

Запрашаем прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і зацікаўленых асобаў!


“Праваабронцы за свабодныя выбары” – сумесная кампанія ПЦ “Вясна” і БХК, мэтай якой з’яўляецца ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці аб ходзе выбарчай кампаніі і выніках маніторынга.

Сёння. 12-00. Прэс-канферэнцыя па выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства