Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі Фота Дапоўнена

2019 2019-11-12T18:02:00+0300 2019-11-13T16:28:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/daterm_ilust2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
daterm_ilust2.jpg
Ілюстрацыйнае фота

Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.

У тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" з'явілася інфармацыя ўжо пра дзевяць ВУЗаў краіны.  

«Выбары-дурыбары», ці Што рабіць, калі заганяюць на ўчастак?

У прававым лікбезе ад "Вясны" разбіраемся, ці можна прымусіць удзельнічаць у выбарах і як пазбегнуць ціску на вучобе або працы.

Таксама паступаюць паведамленні пра "загоны" на телеграм-канал "Выбары. Беларусь"

 

Актывістка Аліна Красачка паведамляе ў Facebook пра Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж. 

Каналу "Отчислено" таксама пацвердзілі, што ў  БНТУ у суботу і панядзелак выхадныя з нагоды выбараў. 

І яшчэ раз пра БНТУ.

Не застаўся ў баку і Палескі дзяржуніверсітэт.

У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ студэнтам не патрэбныя пашпарты, каб прагаласаваць датэрмінова. "Нічога страшнага", - сказалі ім...

Студэнты Факультэту міжнародных адносін БДУ паведамляюць, што ў інтэрнаце №3 на вахце студэнтаў спыняюць і прымушаюць ісці галасаваць. 

"Радыё Свабода" паказвае, як галасуюць студэнты 11-га інтэрната БДУ, што ў студэнцкай вёсцы на пр. Дзяржынскага ў першы дзень датэрміновага галасавання.   

 Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскам універсітэце прапануюць 10 гадзін "адпрацовак" для жыхароў інтэрната за ўдзел у датэрміновым галасаванні, паведамляе канал "Выбары. Беларусь".

У Магілёве на ўчастку №42 Магілёўскай-Цэнтральнай акругі N85 у палову пятай вечара прыйшла галасаваць група з 11 студэнтаў на чале з куратаркай (ці выкладчыцай),  якая іх прывяла на ўчастак. Як паведамляе назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", які прысутнічае на гэтым участку, з раніцы там галасуюць выключна студэнты МДУ імя Куляшова, што пражываюць у інтэрнатах №1 і N2, а таксама навучэнцы Магілёўскага медычнага каледжу з інтэрната N2. 

І не толькі студэнтам трэба прагаласаваць ў "дабраахвотна-прымусовым" парадку. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: elections2019@spring96.org, Facebook  і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства