viasna on patreon

«Прыбылі супрацоўнікі КДБ, але няма прадстаўнікоў Мінадукацыі». Студэнты сталічнага ВНУ выйшлі на забастоўку

2019 2019-11-11T12:20:25+0300 2019-11-11T12:22:48+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stydenty_miu_zabastouka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту абвясцілі раніцай 11 лістапада, што пачынаюць забастоўку супраць рашэння Мінадукацыі пазбавіць унівэрсытэт акрэдытацыі на навучанне некаторым спецыяльнасцям. У забастоўцы бяруць удзел больш за 600 студэнтаў. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода. 

Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту абвясьцілі забастоўку. 11 лістапада 2019 году. Фота: Радыё Свабода
Студэнты Менскага інавацыйнага ўнівэрсытэту абвясьцілі забастоўку. 11 лістапада 2019 году. Фота: Радыё Свабода

Рэктар МІУ Мікалай Суша камэнтаваць патрабаванні студэнтаў адмовіўся, але пацвердзіў, што забастоўка пачалася. Паводле рэктара, цалкам вучэбны працэс ва ўнівэрсытэце ня спынены.

«Працягваецца навучанне завочнікаў і першакурснікаў, але большая частка студэнтаў сапраўды ўдзельнічаюць у мітынгу, на якім заявілі пра забастоўку. Мітынг не спыняецца, ён адбываецца ў будынку ўнівэрсытэту. Прадстаўнікоў Мінадукацыі тут я ня бачыў, а вось прадстаўнікі КДБ прыехалі», — сказаў Свабодзе Мікалай Суша.

Паводле рэктара, Мінадукацыі не адклікала рашэнняў, якія сталі прычынай забастоўкі студэнтаў.

Міністэрства адукацыі не працягнула для МІУ акрэдытацыю па пяці спэцыяльнасьцях — «правазнаўства», «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «транспартная лагістыка» і «псыхалогія», на якіх навучаюцца 1600 студэнтаў. Для іх рашэнне Мінадукацыі азначае, што пасля вучобы ім могуць ня выдаць дыплёмы дзяржаўнага ўзору.

Міністар адукацыі Ігар Карпенка раней запэўніваў студэнтаў МІУ, што яны змогуць працягнуць навучанне ў іншых ВНУ, але ня ўсіх гэта задавальняе. Адна з прычынаў незадавальненьня студэнтаў — акадэмічная розніца навучання ў менскіх ВНУ.

Менскі інавацыйны ўнівэрсытэтбыў заснаваны ў 1991 годзе доктарам эканамічных навук, прафэсарам Мікалаем Сушам. У ім рыхтуюць спэцыялістаў па 12 спэцыяльнасцях у галіне эканомікі, права, псыхалогіі, замежных моваў, інфармацыйных тэхналогій і дызайну. Паводле афіцыйнага сайту ўнівэрсытэту, сёння ў ім агулам навучаюцца больш за 11 тысяч студэнтаў на дзённай і завочнай формах навучання, з імі працуюць больш за 220 выкладчыкаў. У 2019 годзе на першы курс унівэрсытэту набралі 570 чалавек (з іх 390 чалавек — на дзённую форму навучання), прахадны бал пры паступленні — у сярэднім быў каля 200 балаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства