Гародня: выбары ў Савет Рэспублікі пройдуць у закрытым рэжыме

2019 2019-11-07T12:41:50+0300 2019-11-07T12:41:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/roman_yurgel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раман Юргель

Раман Юргель

Сёмага лістапада выбары сенатараў на Гарадзеншчыне пройдуць фактычна ў закрытым рэжыме. Назіральнік ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Раман Юргель атрымаў адмову прысутнічаць на пасяджэнні Гарадзенскага абласнога Савета дэпутатаў па выбарах членаў Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

З гісторыі назірання можна прыгадаць, што ў верасні 2016 года Раман Юргель быў дапушчаны прысутнічаць на аналагічных “выбарах”. Зараз улада зрабіла крок назад.

Фармальнай падставай для адмовы Юргелю, як вынікае з афіцыйнага адказу за подпісам старшыні Гродзенскага абласнога савету дэпутатаў Ігара Жука, стала Пастанова ЦВК ад 10.10.2019 №60 «О порядке присутствия наблюдателей при проведении выборов членов Совета Республики РБ».

У пастанове быў вызначаны парадак прысутнасці назіральнікаў пры правядзенні гэтых выбараў: «...назіранне на пасяджэннях мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абласцей, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў пры правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі, мае права ажыццяўляць толькі члены Савета Рэспублікі, дэпутаты ПП НС РБ, і дэпутаты абласных Саветаў дэпутатаў дзеючых скліканняў, акрамя асоб, зарэгістраваных кандыдатамі ў члены Савета Рэспублікі... ». Фактычна гэтая пастанова ЦВК наўпрост супярэчыць арт. 13 Выбарчага Кодэксу РБ, дзе выразна напісна: «Падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляюцца адкрыта і галосна».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства