viasna on patreon

За дзве кветкі да помніка Янку Купалу — 20 базавых!

2019 2019-09-27T13:43:05+0300 2019-09-30T15:39:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maksim_urbanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Урбановіч. Фота: svaboda.org

Максім Урбановіч. Фота: svaboda.org

КАРТКА ПРАЦЭСУ

Суд: Цэнтральнага раёна г. Мінска

Суддзя: Іван Касяцн

Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Максім Урбановіч

Артыкул: 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)

Рашэнне: штраф 20 базавых вялічыняў (510 бел. руб.) 

Як паведамляе "Радыё Свабода", 27 верасня ў Мінску адбыўся суд над актывістам "Маладога фронту" Максімам Урбановічам за "ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі ў парку Янку Купалы 25 жніўня". Суддзя Іван Касцян Цэнтральнага раённага суду г. Мінска аштрафаваў яго на 20 базавых велічыняў (510 рублёў). 

Паведамляецца, што Урбановіч збіраецца абскарджваць пастанову суда, бо лічыць пакаранне незаконным. Актывіст кажа, што ні пікетавання, ні іншай масавай акцыі 25 жніўня ў парку Янкі Купалы маладафронтаўцы не праводзілі.

«У той дзень мы арганізавалі роварны прабег праз Мінск ў Курапаты, нас было чацвёра, — распавёў "Свабодзе" Максім Урбановіч. — Спачатку наведалі Чырвоны касцёл і там правялі малітву за Беларусь, а адтуль даехалі на роварах да парку Янкі Купалы.

Там усклалі кветкі і знічкі да помніка, сфатаграфаваліся з бел-чырвона-белымі сцягамі і паехалі далей праз горад. Ехалі са сцягамі, нас ніхто не спыняў. І ў парку ў нас плакатаў не было, лозунгаў не выкрыківалі».

На працэсе сведка, супрацоўнік менскай міліцыі Сяргей Астаф’еў, у сваіх паказаньнях фактычна пацвердзіў, што пікету ці масавай вулічнай акцыі ў той дзень ў парку Янкі Купалы маладафронтаўцы не праводзілі.

Паводле паказанняў супрацоўніка міліцыі, падзеі, у якіх браў удзел Максім Урбановіч, доўжыліся не болей за 3-4 хвіліны і складаліся ўсяго з трох дзеянняў:

«Паклалі свечкі, дасталі сцягі і сфатаграфаваліся. Але дазволу на акцыю ад Мінгарвыканкаму не было», — паведаміў суду міліцыянт.

Адным са сведак на працэсе быў брат Максіма Урбановіча, старшыня «Маладога фронту» Дзяніс Урбановіч. Актывіст паведаміў, што яны сфатаграфаваліся пад гістарычным бел-чырвона-белым сцягам ды кветкамі і знічкамі «ушанавалі памяць народнага паэта Янкі Купалы». Паводле словаў Урбановіча, гэта заняло не больш за паўтары хвіліны.

4 верасня за ўскладанне кветак да помніку Янку Купалу ў тым жа Цэнтральным раённым судзе будуць судзіць ужо Дзяніса Урбановіча, а таксама актывіста «Маладога фронту» Віталя Трыгубава. Чацвёрты ўдзельнік роварнага прабегу, школьнік Іларыён Трусаў, да суду не прыцягваўся з прычыны таго, што ён непаўналетні.

Роварны прабег “Маладога фронту” палічылі несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам

Актывісты “Маладога фронту” Віталь Трыгубаў, Дзяніс Урбановіч і Максім Урбановіч атрымалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП, то бок за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства