У Гародні семінар для кіраўнікоў выбарчых камісій таксама правялі ў закрытым рэжыме Дакумент

2019 2019-09-13T08:24:16+0300 2019-09-13T09:39:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/70193621_465994997583673_7696009090039808000_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

11 верасня гарадзенскі назіральнік кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Раман Юргель пісьмова звярнуўся ў арганізацыйна-кадравае ўпраўленне Гродзенскага аблвыканкаму і ў абласную ТВК з заявай, каб яму дазволілі прысутнічаць на семінары для кіраўніцтва АВК, абласной ТВК і кіраўнікоў па арганізацыйнай працы райвыканкамаў Гарадзенскай вобласці і адміністрацый Гродна, які праводзіць ЦВК.

Раман Юргель атрымаў адмоўныя адказы. Аргупраўленне матывуе сваю адмову тым, што ён “…не з’яўляецца членам выбарчых камісій, прадстаўніком мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Іншыя асобы для ўдзелу ў семінары не запрашаюцца”.

А Гродзенская абласная ТВК за подпісам сакратара Ігара Зайко адказала, што “…семінар арганізуецца Гродзенскім аблвыканкамам. Катэгорыі запрашаемых на семінар вызначаліся Гродзенскім аблвыканкамам”.

Раман Юргель кажа: “Атрымліваецца нейкае замкнутае кола, нейкія калізіі і прабелы ў выбарчым заканадаўстве з боку ЦВК і нежаданне гэтую сітуацыю выпраўляць. Хоць згодна з артыкулам 13 Выбарчага кодэксу Рэспублікі Беларусь выбары праводзяцца адкрыта і галосна”.

12 верасня у закрытым рэжыме, сакратар ЦВК Алена Дмухайла правяла семінар з кіраўнікамі абласной і акруговых выбарчых камісій, прадстаўнікамі Гродзенскага гарвыканкаму, райвыканкамаў, адміністрацый раёнаў горада Гродна. Якія пытанні па арганізацыі і правядзенні выбараў на семінары разглядаліся, засталося таямніцай і схаваным ад назіральнікаў, грамадзян і выбаршчыкаў. Калі гэта працэс адкрыты, то што там было хаваць ад грамадскасці? Выходзіць было што хаваць…

Нагадаем, што напярэдадні правядзення семінараў РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” звярнуўся ў Цэнтральную камісію за тлумачэннямі. На што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 10 верасня паведаміла праваабаронцам, што “патрабаванне аб адкрытым і галосным правядзенні выбараў, якое змяшчае згаданы ў звароце артыкул 13 Выбарчага кодэкса, не прадугледжвае татальнай прысутнасці назіральнікаў на ўсіх мерапрыемствах, якія праводзяцца ў ходзе падрыхтоўкі да выбараў”.

А паколькі, семінары і нарады для арганізатараў выбараў з'яўляюцца рабочымі мерапрыемствамі, правядзенне якіх забяспечваюць абласныя, Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты ў сваіх памяшканнях, то Цэнтральная камісія не ўмешваецца ў гэтую дзейнасць.

Раней назіральнікі не змаглі патрапіць на аналагічныя семінары ў Магілёве і Віцебску, а таксама ў Мінску.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства