viasna on patreon

У Светлагорску цкуюць мясцовую праваабаронцу

2019 2019-08-25T14:28:12+0300 2019-08-25T14:28:12+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maslukova_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Як паведамляе "Наша ніва", цягам жніўня на аўтобусных прыпынках у Светлагорску былі расклееныя наступныя ўлёткі: 

«Алена Маслюкова з Светлагорску лічыць сябе праваабаронцам і марыць з’ехаць у Еўрасаюз. Выкарыстоўвае жыхароў горада у мэтах супрацьстаяння з уладамі і атрымання статусу палітзняволенага альбо палітычнага прытылку ў краінах Захаду. Яна не вырашае вашы праблемы! Яна вырашае свае пытанні!»

Фота: "Наша ніва"
Фота: "Наша ніва"

Алена Маслюкова — праваабаронца з «Вясны», раней яна працавала ў школе настаўніцай гісторыі, але была звольненая праз свае погляды. Цяпер спадарыня Алена выступае супраць запуску ў Светлагорску цэлюлознага заводу.

«Пабачыла гэтую ўлётку 18 жніўня, калі мы штотыдзень прыходзім на цэнтральную плошчу супраць завода. Улётку прынесла мая колішняя каляжанка. Пачыталі, пасмяяліся. Потым вырашыла паказаць гэта сваёй нявестцы, а яна кажа, што мой вучань такія ўжо бачыў. Схадзіла да яго, ён мне гаворыць: «Спадарыня Алена, я ўжо асабіста чатыры такія ўлёткі сарваў».

Алена Маслюкова 22 жніўня напісала заяву ў міліцыю, каб яны знайшлі тых, хто вырабляе і распаўсюджвае такую прадукцыю. У міліцыі да такой заявы паставіліся са скепсісам, кажа праваабаронца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства