viasna on patreon

У Камітэце па правах чалавека ААН вынесенае рашэнне па справе распаўсюдніка “Витебского курьера” Дакумент

2019 2019-08-05T11:36:42+0300 2019-08-05T14:51:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau-dw.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Левінаў. Фота DW

Павел Левінаў. Фота DW

Камітэт ААН па правах чалавека прыняў станоўчае рашэнне па звароце распаўсюдніка газеты «Витебский курьер» Міхаіла Жураўлёва.

Праваабаронца Беларускага Хельсінксага камітэта Павел Левінаў, які дапамагаў Жураўлёву ў складанні скаргі, паведамляе пра рашэнне КПЧ на сваёй старонцы ў фэйсбуку :

“Камітэт ААН па правах чалавека павіншаваў мяне з Днём паветрана-дэсантных войскаў чарговым станоўчым рашэннем”.

Яшчэ ў 2012 годзе супрацоўнікамі РАУС Першамайскага раёна Віцебска быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з боку Міхаіла Жураўлёва - за незаконны, на думку міліцыі, распаўсюд газеты «Витебский курьер». Суддзя Наталля Карабліна прысудзіла М.Жураўлёву адміністрацыйны штраф памерам 2500000 рублей. Штраф у паўтары разы перавышаў пенсію распаўсюдніка.

«Прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за выказванне свайго меркавання шляхам распаўсюджвання інфармацыі ў друку парушыла права Міхаіла Жураўлёва, гарантаванае артыкулам 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах ААН. Накладанне адміністрацыйнага спагнання за распаўсюд інфармацыі ёсць не што іншае, як ухіленне Рэспублікі Беларусь - у асобах вышэйпералічаных суддзяў і структур - ад прынятых абавязкаў па недапушчальнасці дзеянняў, накіраваных на знішчэнне правоў і свабод, прадугледжаных Пактам», - палічыў праваабаронца Павел Левінаў.

Скарга была прынятая да разгляду Камітэтам ААН па правах чалавека яшчэ напачатку 2015 года.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства