viasna on patreon

МУС адказаў Севярынцу: паборы будуць Дакумент

2019 2019-07-15T12:55:01+0300 2019-07-30T12:04:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/supracounikmus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляецца на сайце БХД, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павел Севярынец атрымаў адказ на калектыўны зварот, падпісаны сотнямі вернікаў розных канфесіяў, з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую “Пастанову №49” Савета Міністраў аб аплаце за масавыя некамерцыйныя мерапрыемствы.

Начальнік Дэпартаменту фінансаў і тылу Міністэрства ўнутраных справаў В.А. Дубавец лічыць, што для правядзення рэлігійных і ўвогуле некамерцыйных недзяржаўных мерапрыемстваў у Беларусі створаныя ўсе ўмовы – і ніякіх зменаў заканадаўства, у прыватнасці, “Пастановы № 49”, не патрабуецца.

adkaz_seviarynec3.jpg

Нагадаем, 11 чэрвеня ў Савет Міністраў Беларусі быў пададзены калектыўны зварот вернікаў усіх хрысціянскіх канфесіяў з патрабаваннем адмяніць сумнавядомую пастанову Саўміна №49.

“Згодна з артыкуламі 24 і 45 Канстытуцыі, дзяржава гарантуе абарону жыцця грамадзян ад любых супрацьпраўных замахаў і права на ахову здароўя. У сваю чаргу грамадзяне Рэспублікі Беларусь удзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў шляхам выплаты дзяржаўных падаткаў, пошлін і іншых плацяжоў. З падаткаў і пошлін грамадзян фармуецца дзяржаўны бюджэт, з якога фінансуецца міліцыя і ахова здароўя”, – сцвярджалі падпісанты.

Вернікі патрабавалі адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 49 ад 2019/01/24 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку аплаты паслуг па ахове грамадскага парадку, што аказваюцца органамі ўнутраных спраў, расходаў, звязаных з медыцынскім абслугоўваннем, уборкай тэрыторыі пасля правядзення на ёй масавага мерапрыемства".

У пачатку ліпеня Беларуская грэка-каталіцкая царква вымушаная была адмовіцца ад правядзення штогадовага паломніцтва Віцебск-Полацк, бо мясцовая міліцыя запатрабавала ад святароў заплаціць за яе паслугі 3000 рублёў.


 Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства