viasna on patreon

Палітыкі збіраюць подпісы супраць аплаты паслуг міліцыі на мірных сходах

2019 2019-06-07T12:14:52+0300 2019-06-10T14:36:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bhd_tyeuy_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» ў межах кампаніі “За наша права на мірныя сходы! Супраць аплаты паслуг міліцыі!” запусціў збор подпісаў супраць Пастановы Савета Міністраў № 49. Пастанова рэгламентуе кошт паслуг органаў унутраных спраў па ахове грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў (ад 637,5 бел.руб да 6375 бел.руб).

bhd_tyeuy_s.jpg
Фота: "Радыё Свабода"

“Цяпер права на свабоду сходаў у Беларусі толькі для заможных. Нават за пікет на пяць чалавек арганізатар павінен заплаціць Міністэрству ўнутраных справаў 150 беларускіх рублёў, хуткую і прыбіральшычкаў. І параўнайце гэта з пенсіяй большасці беларусаў у 300 рублёў...”гаворыць сустаршыня Аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД» Віталь Рымашэўскі.

Подпісы пад калектыўным зваротам плануецца накіраваць ў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мы лічым, што Пастанова № 49 з'яўляецца дыскрымінацыйнай і антыканстытуцыйнай”, — сцвярджаецца ў звароце.

Насамрэч, гэты нарматыўны акт абмяжоўвае права грамадзян Рэспублікі Беларусь на свабоду мірных сходаў, якое гарантуецца артыкулам 35 Канстытуцыяі і артыкулам 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. На думку праваабаронца “Вясны” Валянціна Стэфановіча, аплата паслуг міліцыі з’яўляюцца рэальнай перашкодай для рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы. Праваабаронцы таксама асуджаюць такі падыход і патрабуюць ад уладаў прывесці заканадаўства аб масавых мерапрыемствах у адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў гэтай галіне.

Па звароту Падпісанты патрабуюць:

  • адмяніць Пастанову Савета Міністраў № 49 і вырашаць пытанне аказання паслуг па ахове грамадскага парадку з арганізатарамі камерцыйных масавых мерапрыемстваў на дамоўнай аснове ў рамках дзеючага грамадзянскага заканадаўства;
  • унесці змены і дапаўненні ў Закон «Аб масавых мерапрыемствах».

Сустаршыня Аргкамітэт па стварэнні партыі «БХД» Вольга Кавалькова піша ў фэйсбуку:

“Зараз вельмі важна не прамаўчаць і масава выступіць супраць аплаты міліцыі падчас некамерцыйных масавых мерапрыемстваў і абараніць наша канстутыцыйнае права на свабоду мірных сходаў. Пастанова Савета міністраў № 49 павінна быць адменена!”

Нагадаем, арганізатары мітынгу-канцэрту да Дня волі-2019 у Кіеўскім скверы Мінска (Юрый Губарэвіч, Вольга Кавалькова, Ігар Барысаў і Мікалай Казлоў) адмовіліся аплочваць паслугі міліцыі на суму 6375 рублёў, бо лічылі іх няякаснымі (з-за затрыманняў удзельнікаў мерапрыемства). За гэта суд аштрафаваў іх паводле артыкула ч.2 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства) на 30 базавых велічыняў кожнага.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства