viasna on patreon

Пад увагу ГУБАЗіКа трапіла нефармальная футбольная каманда Дапоўнена

2019 2019-05-13T17:16:00+0300 2021-08-10T18:03:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/footballplay.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Суботнім вечарам 11 траўня вялікая кампанія маладых людзей сабралася ў Сендайскім скверы ў Мінску. Сярод іх былі прадстаўнікі анархічнага руху і ўдзельнікі адной з мінскіх футбольных каманд DIY-лігі.

Але неўзабаве адпачынак cпыніўся са з’яўленнем АМАПаўцаў і супрацоўнікаў у цывільным, якіх было больш за 15 чалавек. Яны паведамілі маладзёнам, што затрымліваюць іх, бо тыя ўжываюць алкаголь у грамадскім месцы і тым самым парушаюць артыкул 17.3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Працэс затрымання супрацоўнікі здымалі на камеры.

“Пры затрыманні нас папярэдзілі, каб не трымалі рукі ў кішэнях, бо гэта будзе расцэнена як супраціў пры затрыманні. У хлопцаў паглядзелі заплечнікі. Затым перапісалі нашыя імёны, даты нараджэння, тэлефоны”, - распавядае адна з затрыманых С.

Затым кампанію з 17 чалавек адвезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Аднак пратаколы на затрыманых "за распіццё" складаць не спяшаліся.

Цікавілі супрацоўнікаў зусім іншыя рэчы. Маладых людзей па адным заводзілі ў кабінет, дзе супрацоўнікі ГУБАЗіК (іх пазнала адна з затрыманых) задавалі шмат пытанняў наконт іх інтарэсаў і поглядаў. Самі супрацоўнікі не прадстаўляліся.

“Яны запытваліся, на якія канцэрты мы ходзім, дзе пазнаёміліся адзін з адным, ці ўдзельнічаем у забароненых арганізацыях і ў футбольным руху. Нават пыталіся, з кім я сустракаюся. Таксама прасілі паказаць фотаздымкі, якія ёсць на тэлефоне”, - распавядае С.

Акрамя гэтага, у РУУС усіх затрыманых сфатаграфавалі і прымушалі казаць на камеру свае імёны і прозвішчы, даты нараджэння і месцы працы. Пасля ўсіх гэтых працэдур 15 чалавек адпусцілі без складання пратаколаў, а дваіх хлопцаў пакінулі ў РУУС – Яўгена Шыманскага і Аляксандра Лазарэвіча. Па словах затрыманых, ім пагражалі адпраўкай у ЛПП, а Шыманскаму паабяцалі, што “пасадзяць яго”.

Цягам нядзелі сябры спрабавалі высветліць месцазнаходжанне затрыманых, аднак і Маскоўскім РУУС, і ў ЦІП на Акрэсціна адказвалі, што іх там няма. Пазней высветлілася, што яны знаходзіліся ў ізалятары часовага ўтрымання.

У панядзелак адбыўся суд. Абодва затрыманых атрымалі па 10 сутак арышту.


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства