viasna on patreon

Палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымае медаль да 100-годдзя БНР? Дапоўнена

2019 2019-05-04T12:02:19+0300 2019-05-15T17:57:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/medal-100.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Медаль да 100-годдзя БНР. Фота: Наша Ніва.

Медаль да 100-годдзя БНР. Фота: Наша Ніва.

Пра гэта Міхаіл Жамчужны паведаміў у паштоўцы, якую даслаў з калоніі віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку. Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць палітвязня медалём у гонар БНР-100 “за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі”.

Па інфармацыі "Віцебскай Вясны", Міхаіл Жамчужны, які адбывае зараз тэрмін зьняволення ў Горацкай калоніі № 9, паведаміў у паштоўцы, што атрымаў ліст з Амэрыкі.

“Рада БНР вырашыла ўзнагародзіць юбілейным медалём за дзейнасць на карысць свабоднай і незалежнай Беларусі” мяне. Ня ведаю, як і калі, але табе першаму паведамляю…” – напісаў Жамчужны праваабаронцу.

Раней старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла паведамляла Радыё Свабода, што поўныя спісы ўзнагароджаных медалём ня будуць апублікаваныя, і гэта “тлумачыцца ў тым ліку патрэбамі бяспекі ў дачыненні да некаторых асобаў”.

На жаль, афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі атрымаць не ўдалося. Рада БНР адмовілася каментаваць "узнагароджанні, якія яшчэ не адбыліся". Але, паводле крыніцы, блізкай да Рады, Міхаіл Жамчужны сапраўды знаходзіцца ў ліку кандыдатаў на атрыманне медаля, а фармальнае рашэнне наконт яго кандыдатуры можа быць прынятае цягам бліжэйшых месяцаў. 

Юбілейны мэдаль “100 гадоў БНР” быў заснаваны Радай БНР у 2018 годзе. Першым такім мэдалём быў у лютым 2018 году ўганараваны (пасмяротна) беларускі гісторык Юры Туронак. Паводле афіцыйнага сайту Рады БНР, у спіс узнагароджаных ужо ў 2018 годзе ўвайшло больш за 130 чалавек – палітыкаў, актывістаў, культурніцкіх дзеячоў і навукоўцаў з Беларусі, беларускае дыяспары, а таксама з ліку замежнікаў. У пашыраным спісе, які апублікавала сёлета напярэдадні БНР-101 Радыё Свабода, значыліся былыя палітвязні Зміцер Дашкевіч, Сяргей Каваленка і Вячаслаў Сіўчык, але цяперашняга палітычнага зняволенага Міхаіла Жамчужнага ў спісе на той момант не было.

Паштоўка ад Міхаіла Жачужнага.

У паштоўцы, дасланай у Віцебск праваабаронцу Леаніду Сьвеціку, палітвязень паведамляе яшчэ, што “пачаў перамагаць Горацкі суд” і што абскардзіў свой статус “экстрэміста” ў Дэпартамэнт выканання пакаранняў і начальніку калоніі. Зазначае, што такі статус прымяняюць у беларускіх калоніях, каб “Захад не бараніў”.

Міхаіл Жамчужны піша, што ўжо восьмы раз яму адмаўляюць за свой кошт набыць вітаміны. “Працягваю вайну”, – напісаў палітвязень на палях паштоўкі.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства