Што вядома пра Паліенку? Абвінавачванне не прад’яўленае, актывіста перавялі ў Жодзіна
Былому палітвязню Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”) дагэтуль не праўяўлена абвінавачванне. Пасля затрымання на 10 сутак, якія ён правёў у Ізалятары часовага ўтрымання актывіста перавялі ў Жодзінскае СІЗА. Пра гэта стала вядома Радыё Свабода са слоў сяброўкі актывіста Насты Гусевай.
У Следчым камітэце БелаПАН заявілі, што пачалі крымінальную справу паводле заявы менчука, які сцвярджаў, што Паліенка нібыта распыліў яму ў вочы пярцовы газ. Тэрмін утрымання падазронага Паліенкі пад вартай без выстаўлення абвінавачання скончыўся 30 сакавіка.
Адносна далейшага ўтрымання Зьмітра Паліенкі прадстаўнік СК спаслаўся на 118 артыкул Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, які дазваляе па рашэнні следчага трымаць падазронага пад вартай больш за 10 дзён без выстаўлення абвінавачання.
Нагадаем, Зміцера Паліенка брутальна затрымалі ў сваёй кватэры раніцай 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства па ч. 3 арт. 339 КК (“Асабліва злоснае хуліганства”), а менавіта ў тым, што ён распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне ў пад’едзе жылога дому, дзе актывіст чакаў знаёмага.
Зміцер Паліенка аб'явіў галадоўку