Мінск, Кіеўскі сквер: мітынг-канцэрт, дазволены ўладамі Дапоўнена
У Кіеўскім скверы Мінска ў нядзелю 24 сакавіка адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Арганізатарамі выступаюць Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Мерапрыемства дазволенае гарадскімі ўладамі.
"Жыве Беларусь!", ці Як схадзіць на мірную акцыю без наступстваў
Чакаюцца выступы гуртоў «Няхай», «КаS», «Водар», «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана» і «N.R.M».
Таксама запланаваныя фудкорт, рамесніцкія лаўкі, палітычны намётавы гарадок.
Пачатак у 13:00.
Як дабрацца?
Што будзе потым?
24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.
Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца.
Праграма:
15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»
16:30 Урок другі: лекцыя Андуся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»
18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»
19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА,:B:N:
Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню — нацыянальны сімвал Беларусі.
Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынг, паведамляе "Наша Ніва".